2 траўня 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

31
Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

Легендарны акцёр прыехаў у Менск для ўдзелу ў здымках працягу культавага фільма.

Гэта першая праца акцёра пасля страшнай аўтакатастрофы, якая адбылася ў ноч на 28 лютага 2005 года на абледзянелай дарозе Мічурынскага праспекта ў Маскве. Аўтамабіль Volkswagen Passat, за рулём якога быў Мікалай Карачанцаў, трапіў у аварыю. Артыст спяшаўся з лецішча дадому, усхваляваны весткай пра смерць цешчы Надзеі Сцяпанаўны Поргінай, піша «Голая правда».

У выніку, ён атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму. Мікалай Карачанцаў быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму той жа ноччу была зробленая трэпанацыя чэрапа і аперацыя на галаўным мозгу. 26 дзён ён праляжаў у коме. Працэс выздараўлення доўжыцца да гэтага часу. У акцёрскім асяроддзі казалі пра тое, што працягваць прафесійную кар'еру ён ужо не зможа па інваліднасці.

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

9 гадоў акцёр нідзе не здымаўся і не выконваў роляў у тэатры. Апошні раз ён прымаў удзел у здымках ў 2004 годзе адразу ў трох фільмах: «Па» - музычны фільм з элементамі меладрамы, «Кажан» - двухсерыйная музычная камедыя і «Шчасце ты маё».

І вось - вялікі акцёр вяртаецца на сцэну і на тэлеэкраны. У Менск ён прыехаў са сваёй жонкай заслужанай артысткай Расеі Людмілай Поргінай, якая ў гэтыя гады пастаянна яго падтрымлівала і дапамагала яму справіцца з хваробай.

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

У назве працягу «Белыя Росы» дададзеная яшчэ адна «с» - «Белыя Россы»

Працяг фільма «Белыя Росы» здымае Аляксандра Бутар, выпускніца БДАМ. Яна ўжо адзначылася цікавымі рэжысёрскімі работамі ў буйных тэлевізійных праектах. Сцэнар напісаны вядомым беларускім драматургам Аляксеем Дударавым, па сцэнары якога ў 1983 годзе здымаліся «Белыя Росы», а таксама Аляксандрай Бутар і Юліяй Гірэль. У ролях - народны артыст Літоўскай ССР Юозас Будрайціс, беларуская актрыса Яўгенія Жуковіч (выпускніца БДАМ, курс Рыгора Баравіка), вядомы расейскі акцёр Андрэй Мярзлікін і іншыя.

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

Юозас Будрайціс у ролі Фядоса Ходаса і Яўгенія Жуковіч у ролі Паліны

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

Ганна Палупанава, Яўгенія Жуковіч, Віктар Манаеў

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»

У кадры Юозас Будрайціс і Аляксандра Бутар

Доўга было не вядома, ці змогуць зняцца ў працягу фільма яго былыя героі: Галіна Польскіх (Маруся), Мікалай Карачанцаў (Васіль), Станіслаў Садальскі (Мішка-кісель). Калі Польскіх і Садальскі адмовіліся ад удзелу ў фільме з-за шчыльнага працоўнага графіка, то Мікалай Карачанцаў пагадзіўся адразу ж нягледзячы на стан свайго здароўя.

У Менску Карачанцаў наведаў вядомага беларускага паэта Васіля Жуковіча і зняўся ў некалькіх эпізодах новага фільма, у адным з якіх ён сыграў на балалайцы. Дарэчы, гэта не адзіны музычны эпізод у фільме. Яшчэ на гармоніку будзе гуляць Андрэй Мярзлікін, які выконвае ролю мужа Галюні. А сыграе ён на тым самым гармоніку, што і Мікалай Карачанцаў 30 гадоў таму - яго атрымалася адшукаць сярод рэквізіту на «Беларусьфільме».

Па словах Мікалая Пятровіча, «Белыя Росы» былі і застаюцца ў яго акцёрскай кар'еры любімым фільмам. Для яго было прыемна даведацца, што ў Гродна, дзе праходзілі здымкі першай частцы, у гонар фільма названая вуліца.

Пасля здымак акцёры з гумарам успаміналі крылатыя фразы з першага фільма «Белыя Росы», якія так палюбіліся народам. Шмат хто памятае як герой Карачанцава (Васіль) казаў святлафору: «Ну што міргаеш, што міргаеш, дурань жалезны!».

Або:

- Баця, скажы, як пражыць, каб не прытаміцца?

- Менш піць трэба...

Успаміналі сцэну з Валетам, які «здох», сватаўство сярэдняга брата Сашкі да суседкі Любкі, як лячылі бацьке спіну распаленымі цаглінамі.

Гаварылі і аб дні сённяшнім. Былая вёска Дзевятаўка, дзе здымаўся першы фільм, ужо даўно стала аднайменнай вуліцай горада. Аб былой вёсцы нагадваюць толькі некалькі дамоў. Але і іх лёс пад пытаннем. Гродзенскі выканкам вырашыў падоўжыць вуліцу Курчатава да вуліцы Ліможа. Працягласць участка новага будаўніцтва складае паўкіламетра. На шляху будаўнікоў апынулася знакамітая Дзевятаўка. Дзеля новай трасы будзе знесена 11 дамоў. Канчатковая ліквідацыя ўвекавечанай вёскі - пытанне часу.

Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»
Мікалай Карачанцаў здымецца ў Менску ў працягу «Белых Рос»
Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках