2 траўня 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Бязрукаў ў Менску: Не хачу граць палітыкаў

18

Сяргей Бязрукаў прадстаўляе ў Менску музычна-паэтычны спектакль «Хуліган. Споведзь».

Артыст выступае ў ім і як рэжысёр-пастаноўшчык, і як выканаўца галоўнай ролі. Гэта спектакль-містэрыя - адзіная драматургічна выбудаваная кампазіцыя аб жыцці расейскага паэта Сяргея Ясеніна, складзеная з ягоных вершаў і песень, піша БелаПАН.

Спектакль «Хуліган. Споведзь» прымеркаваны да юбілею Сяргея Бязрукава, якому 18 кастрычніка споўнілася 40 гадоў.

Сёння ў Менску прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам народнага артыста Расеі. Ён адказаў на пытанні журналістаў.

- Як будзеце адзначаць 40-годдзе?

- Вось усе кажуць, што 40-годдзе ніхто не адзначае - маўляў, дрэнная прыкмета. А мяне ўсе ўсюды з ім віншуюць, і ўсе пытаюцца: як будзеце адзначаць? Ды ніяк, працаваць буду, як заўсёды працаваў у свае дні нараджэння. Думаю, што свята павінна быць кожны дзень - у працы і ў адчуванні шчасця ад таго, што робіш.

- Каго з сучасных палітыкаў хацелі б сыграць?

- Ды ну, навошта? Навошта палітыкі? Думаю, яшчэ трэба заслужыць права насіць званне асобы ў гісторыі. Гісторыя ніколі пры жыцці не робіць высновы - гэта адбываецца пасля. І многія палітыкі ў сусветнай гісторыі ацэньваліся ўжо пасля таго, як прайшлі свой жыццёвы шлях. Таму цяпер асаблівая ўвага да класікаў і да постацяў легендарнага мінулага.

- Як ацэньваеце беларускую нацыянальную кухню і ў цэлым наш сэрвіс?

- Тут сэрвіс - самы розны - можна знайсці не толькі беларускую нацыянальную кухню, але і цудоўныя рэстарацыі заходняй кухні. Прычым на самым высокім узроўні. Так што Менск - сапраўды, сталіца, у якой прысутнічае ўся сусветная кухня. Што да беларускай кухні, скажу толькі, што бульбу любіў з дзяцінства.

- Як вы рыхтаваліся да ролі ў фільме «Матч», дзе згулялі галкіпера, і як у прынцыпе ставіцеся да футбола?

- Падрыхтоўка фізічная, вядома, была сур'ёзная: я з Сяргеем Аўчыннікавым трэніраваўся. Праца брамніка - найцяжэйшая, і паблажак мне не рабілі. Але я фізічна сам па сабе моцны, боксам займаюся, так што гэтая падрыхтоўка мне дапамагла.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках