2 траўня 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Гаазе: Кіраўніка выведкі Лібіі трэба судзіць на радзіме

2
Суд у Гаазе: Кіраўніка выведкі Лібіі трэба судзіць на радзіме

Былога кіраўніка выведнай службы Лібіі Абдулу Сенусі трэба судзіць на радзіме, а не ў Гаазе.

Пастанову пра гэта прыняў Міжнародны крымінальны суд, перадае BBC.

Згодна з Рымскі статутам, асноўным дакументам Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), суд не можа праводзіць разбіральніцтва ў дачыненні да падазраваных, чые справы можа разгледзець справядлівы суд у роднай краіне.

Абдула Сенусі быў адной з найбольш уплывовых дзяржаўных асоб эпохі Кадафі. У 2011 годзе яго абвінавацілі ў ваенных злачынствах у часе паўстання, што прычынілася да падзення рэжыму Кадафі.

У мінулым годзе Сенусі быў выдадзены Лібіі Маўрытаніяй.

Адвакат Сенусі Бэн Эмэрсан заявіў, што шакаваны пастановай суда ў Гаазе. «Лібійская судовая сістэма раскіданая, і суды не здольныя разглядаць справы былых чыноўнікаў рэжыму Кадафі», - адзначыў юрыст.

Дасудовая палата ў складзе МКС прыняла пастанову, што Лібія жадае і здольная самастойна правесці расследаванне справы Сенусі.

Справа супраць сына палкоўніка

У заяве суда гаворыцца, што гэтая пастанова ніяк не звязаная са справай Саіф аль-Іслама Кадафі. Сын нябожчыка дыктатара таксама абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і з'яўляецца суадказнікам разам з 36 іншымі асобамі ў справе Сенусі.

У заяве МКС таксама гаворыцца, што Лібія не змагла даць пераканаўчых довадаў у справе сына Кадафі і забяспечыць яму юрыдычную падтрымку.

24 кастрычніка суд у Трыпалі павінен пастанавіць, ці выстаўляць абвінавачванні супраць Кадафі і Сенусі, а таксама 20 іншых высокапастаўленых асоб зрынутага рэжыму. Іх могуць абвінаваціць у забойствах удзельнікаў антыўрадавых выступаў у 2011 годзе.

Саіф Кадафі ўтрымліваецца паўстанцамі ў горадзе Зінтан на захадзе Лібіі. У верасні паўстанцы адмовіліся даставіць яго на судовае пасяджэнне ў Трыпалі.

Абдула Сенусі быў датычны да масавых забойстваў зняволеных палітычнай турмы «Абу-Салім» у Трыпалі ў 1996 годзе.

У 1999 годзе Сенусі завочна судзілі ў Францыі за ягоную ролю ў загубе французскага авіялайнера, збітага ў Нігеры за дзесяць гадоў дагэтуль. Ён быў прысуджаны тады да пажыццёвага зняволення.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках