9 траўня 2024, Чацвер, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВТБ павялічыў сваю долю ў Банку ВТБ (Беларусь)

2
ВТБ павялічыў сваю долю ў Банку ВТБ (Беларусь)

Расейскае ААТ «Банк ВТБ» павялічыла сваю долю ў капітале ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь) да 97,37% у выніку куплі 25,95% акцый беларускага банка, якія належаць Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ААТ «Банк ВТБ».

«Я рады, што мы завяршылі ўгоду ў набыцці пакета акцый Банка ВТБ (Беларусь). Цяпер мы плануем нарасціць капітал сваёй беларускай «дачкі», каб умацаваць яе пазіцыі на мясцовым рынку як у рознічным, так і ў карпаратыўна-інвестыцыйным сегментах. Павелічэнне капіталізацыі нашага беларускага банка дазволіць яму ўдзельнічаць у цікавых буйных праектах на тэрыторыі рэспублікі», - адзначыў першы намеснік прэзідэнта - старшыні праўлення ВТБ Васіль Цітоў.

Дамова аб куплі-продажы дзяржаўнай долі ў памеры 25,95% акцый ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь) была падпісаная расейскім ААТ «Банк ВТБ» і Дзяржаўным камітэтам маёмасці Беларусі ў Менску 7 кастрычніка. Былі прададзеныя 72 974 акцыі ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь), якія знаходзіліся ў валоданні і распараджэнні Дзяржкаммаёмасці. Сродкі ад продажу акцый у суме $19 млн 110 тыс былі накіраваныя ў рэспубліканскі бюджэт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках