8 траўня 2024, Серада, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты на матчы Украіна - Польшча паводзілі сябе спакойна (Відэа)

7
Фанаты на матчы Украіна - Польшча паводзілі сябе спакойна (Відэа)

Гэтым разам парушэнняў грамадскага парадку падчас правядзення матчу Украіна - Польшча і пасля яго не было.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў Харкаўскай вобласці.

«11 кастрычніка ў рамках адборачнага турніру Чэмпіянату свету ў футболе адбылася сустрэча паміж зборнымі камандамі Украіны і Польшчы. На стадыёне Металіст прысутнічалі блізу 40 тысяч футбольных заўзятараў.

Ахову грамадскага парадку забяспечвалі блізу 2 тысяч супрацоўнікаў міліцыі. Парушэнняў грамадскага парадку падчас правядзення матчу і пасля яго не адбылося», - сказана ў паведамленні ГУМВС Украіны ў Харкаўскай вобласці.

Нагадаем, што 11 кастрычніка ў матчы адборачнай групы на Чэмпіянат свету 2014 года зборная Украіны атрымала перамогу над Польшчай з лікам 1:0.

27 верасня, дысцыплінарны камітэт FIFA пакараў зборную Украіны за праяву расізму і нацызму заўзятарамі наступным матчам без гледачоў, а стадыён у Львове не зможа ўбачыць гульні нацыянальнай каманды аж да заканчэння адборачнага раўнду да чэмпіянату свету 2018 года. Пасля рэкорднай перамогі над зборнай Сан-Марына з FIFA ў адрас федэрацыі футболу Украіны прыйшла 22-старонкавая справаздача, у якой акрамя ўказання на празмернае выкарыстанне піратэхнікі, утрымліваліся таксама звесткі пра вывешаныя нацысцкія банэры, ультраправы банэр, а таксама зафіксаваныя рухі і гукі малпы ад 30-ці заўзятараў у дачыненні да гульца зборнай Украіны Эдмара.

А 3 кастрычніка стала вядома, што FIFA дазволіла прысутнасць гледачоў на адборачным матчы ЧС-2014 Украіна - Польшча.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках