8 траўня 2024, Серада, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ ствараюць гандлёвы звяз

33
ЗША і ЕЗ ствараюць гандлёвы звяз

Каб абараніць свае рынкі ад наступу Кітая і іншых краін, якія развіваюцца, ЗША і ЕЗ вырашылі аб'яднацца і стварыць гандлёвы звяз.

Новае аб'яднанне можа з'явіцца ўжо зусім хутка - пагадненне аб стварэнні Трансатлантычнага мытнага звяза пачалі рыхтаваць яшчэ ў ліпені 2013 года. Тэарэтычна свабодная эканамічная зона можа прынесці карысць краінам у абодва бакі Атлантыкі: чакаецца, што ў выніку эканоміка ЗША будзе штогод атрымліваць дадатковыя 90 мільярдаў еўра, а бюджэт Еўразвяза павінен папаўняцца дадатковымі 100 мільярдамі еўра, піша «Інтэрфакс».

Іншыя краіны таксама атрымаюць сваю выгаду. Як абяцаюць еўрапейскія фінансісты, дзякуючы аб'яднанню рынкаў ЕЗ і ЗША аб'ём глабальнай эканомікі павінен штогод павялічвацца на 100 мільярдаў еўра.

Паводле разлікаў Еўрапейскай камісіі, калі зона запрацуе ў 2015 годзе, то ў Еўропе з'явіцца 400 тысяч новых працоўных месцаў, а кожная еўрапейская сям'я атрымае дадатак да даходаў у памеры 545 еўра.

Ідэя аб стварэнні гандлёвага звяза лунала ў паветры яшчэ 20 гадоў таму, але толькі крызіс прымусіў лідараў развітых краін сесці за стол перамоваў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках