30 красавiка 2024, aўторак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі эксперт: Беларусь для Януковіча - «чорны ўваход» у МС

13
Украінскі эксперт: Беларусь для Януковіча - «чорны ўваход» у МС

Украінскія ўлады спрабуюць пранікнуць на рынкі Мытнага саюза ў абыход Масквы.

Такое меркаванне charter97.org выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Трэці сектар» Андрэй Залатароў, каментуючы візіт у Беларусь прэм'ер-міністра Украіны.

«Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва Украіны і Беларусі - гэта рэч патрэбная і відавочная. У абедзвюх сталіцах гэтага не адмаўляюць і, больш за тое, падкрэсліваюць важнасць. Таксама ёсць шэраг іншых аспектаў, на якія я хачу звярнуць увагу. У лістападзе плануецца падпісанне пагаднення аб свабодным гандлі з Еўразвязам. Я думаю, што пасля Вільні Віктар Януковіч распачне намаганні, каб нармалізаваць адносіны з Масквой, але Беларусь у гэтай сітуацыі будзе заставацца другім па значнасці напрамкам ў СНД пасля маскоўскага», - мяркуе палітолаг.

Ён адзначыў, што паводле шэрагу экспертных меркаванняў, пэўная зацікаўленасць у тым, каб Украіна была контрагентам ва ўзаемаадносінах з ЕЗ, з'яўляецца і з боку Менска.

«Таму акрамя эканамічных аспектаў тут, прабачце за каламбур, вымалёўваецца, досыць цікавы геапалітычны інтарэс. Я маю на ўвазе аспекты, якія звязаныя з перспектывамі заключэння лістападаўскага пагаднення. З аднаго боку, гэты візіт у Беларусь прадэманструе збалансаванасць ў знешнеэканамічнай палітыцы Украіны. З іншага боку, у сітуацыі, калі адносіны з Масквой псуюцца з дня ў дзень, трэба паспрабаваць зайсці ў Мытны саюз з чорнага ўваходу. Гэта значыць скарыстацца Беларуссю як акном магчымасцяў. Наколькі мне дазваляе судзіць маніторынг масмэдыяў, з пачатку восені тэма Беларусі, актывізавалася ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы», - сказаў на заканчэнне Андрэй Залатароў.

Нагадаем, з 7 кастрычніка па 8 кастрычніка прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках