8 траўня 2024, Серада, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Зямлі набліжаецца кіламетровы астэроід

27
Да Зямлі набліжаецца кіламетровы астэроід

Астраномы расейскай недзяржаўнай абсерваторыі ISON-NM адкрылі новы астэроід дыяметрам больш за 1 кіламетр, які збліжаецца з Зямлёй.

Адпаведныя дадзеныя прыводзяцца на сайце Цэнтра малых планет Міжнароднага астранамічнага звяза.

Астэроід, які атрымаў індэкс 2013 TB80, быў заўважаны 9 кастрычніцка з дапамогай аўтаматычнага тэлескопа абсерваторыі, усталяванага ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка. Затым адкрыццё было пацверджана амерыканскім астэроідным праектам Каталіна, японскімі і аўстралійскімі астраномамі.

Дыяметр нябеснага цела складае больш за 1 кіламетр, ён аднесены да класа астэроідаў, якія збліжаюцца з Зямлёй. Раней спецыялісты НАСА паводле вынікаў працы касмічнага тэлескопа WISE прыйшлі да высновы, што на гэты момант выяўлена 93% астэроідаў, якія збліжаюцца з Зямлёй, памерам 1 кіламетр і больш.

«Гэта вялікі, але не небяспечны для нас астэроід», - сказаў РИА Новости першаадкрывальнік астэроіда, кіраўнік праекта ISON-NM Леанід Яленін.

Ён дадаў, што новы аб'ект апынуўся на 704-м месцы сярод самых вялікіх калязямных астэроідаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках