9 траўня 2024, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія зубры адпраўляюцца ў расейскія лясы

44
Беларускія зубры адпраўляюцца ў расейскія лясы

Частку белавежскіх зуброў пераселяць у Расею.

Пра гэта піша газета «Вячэрняе Берасце».

3 кастрычніка ў Белавежскай пушчы сабраліся навукоўцы з Беларусі і Расеі, каб абмеркаваць пытанне аб выратаванні зуброў. Паколькі зубры да гэтага часу знаходзяцца пад пагрозай вымірання, плануецца перавезці частку жывёл у Расею, дзе ў жывёл будзе больш месца для жыццядзейнасці.

Для перасялення жывёл распрацоўваецца «Дарожная карта для зубра». Навукоўцы прапанавалі стварыць некалькі папуляцый да 300 галоў, але так, каб зубры маглі перамяшчацца з адной папуляцыі ў іншую. Пры паспяховай рэалізацыі праграмы чакаецца павелічэнне агульнай колькасці зуброў у Расеі і Беларусі з 1100 да 5000 асобін. Паводле папярэдніх падлікаў, фінансаванне праграмы да 2018 года запатрабуе 600 млн расейскіх рублёў.








Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках