29 красавiка 2024, панядзелак, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі каскадзёр скокнуў з вышыні 730 метраў без парашута (Відэа)

15

Каскадзёр Гэры Конэры пабіў сусветны рэкорд у скачках без парашута.

42-гадовы спартсмен скокнуў з верталёта, які ляцеў на вышыні 730 метраў. На ім быў спецыяльны касцюм, які імітуе крылы. Акрамя таго, на зямлі былі размешчаны прыблізна 20 тысяч кардонных каробак, на якія Гэры Конэры і ўпаў. Скачок з верталёта адбыўся ў англійскай графстве Оксфардшыр, піша Uainfo.

Увесь скачок па часе заняў не больш за 50 секунд. Пры сабе Конэры ўсё ж меў парашут для экстранай сітуацыі, аднак рэкардсмен быў упэўнены, што зможа абысціся без яго.

«Я быў на 100% упэўнены, што змагу дасягнуць сваёй мэты. Я ведаю, што магу лётаць, мой трук ўвойдзе ў гісторыю авіяцыі. Я ведаю, вельмі многія думаюць, што я проста ненармальны, але для мяне гэта сапраўдны камплімент», - распавёў Гэры Конэры.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках