29 красавiка 2024, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Полацка адстаялі прывакзальны парк

12
Жыхары Полацка адстаялі прывакзальны парк

Забудоўшчыкі пагадзіліся з патрабаваннем не чапаць зялёныя насаджэнні.

Будаўнічыя агароджы вакол парку здымаюцца. Ні адно дрэва ў ім не спілуюць, запэўнілі палачан абласныя чыноўнікі.

Адказ ад аблвыканкама ў пачатку кастрычніка прыйшоў на адрас трох ініцыятыўных груп грамадзян, піша Polack.by.

У лісьце, які атрымалі грамадзяне, што ездзілі ў Віцебск на сустрэчу са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Косінцам, сказана: «З мэтай мінімізацыі выдалення аб'ектаў расліннага свету і захавання гістарычнага аблічча прывакзальнай плошчы г. Полацка, камісіяй прапанавана інвестарам адкарэктаваць праектна-каштарысную дакументацыю ў частцы добраўпарадкавання прылеглай да аб'екта тэрыторыі з максімальным захаваннем існуючых аб'ектаў расліннага свету, з чым інвестары пагадзіліся».

Адказ падпісаў старшыня камітэта аблвыканкама архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Белавус.

Будаўнікі гандлёвага цэнтра ля чыгуначнага вакзалу ўжо здымаюць агароджу вакол «захопленай» частцы парку. Тым не менш, дрэвы, якія знаходзіліся за межамі парку, - каля старога кафэ «Бульбяная», ужо спілаваныя, а сам будынак кафэ разам з бамбасховішчам цалкам разбураныя.

Рабочыя, якія спілоўвалі дрэвы каля кафэ, кажуць, што прывакзальны парк яны чапаць не будуць. На той частцы тэрыторыі парку, якая тры месяцы знаходзілася за загародай, знятая тратуарная плітка і сапсаваны газон. Цяпер тут неабходна аднавіць пешаходныя дарожкі.

Нагадаем, што пасля таго як полацкія ўлады вырашылі на месцы парку на прывакзальнай плошчы пабудаваць гандлёвы цэнтр, жыхары Полацка выказалі актыўны пратэст. Яны збіралі подпісы супраць вырубкі дрэў, аб'ядноўваліся ў ініцыятыўныя групы, хадзілі на сходы ў гарвыканкам. А калі гэтыя метады не дапамаглі, прадстаўнікі грамадскасці горада пастараліся данесці праблему да губернатара вобласці.

Фота: Polack.by

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках