29 красавiка 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскія дэпутаты пагулялі ў хакей з Лукашэнкам

34
Латвійскія дэпутаты пагулялі ў хакей з Лукашэнкам

Матч адбыўся ў Менску на лядовай пляцоўцы клуба «Юнацтва» ў парку імя Горкага.

Каманда Сейма Латвіі прайграла з лікам 6:5, піша БелТА.

Беларуская прапаганда традыцыйна выкарыстала гульню ў прапагандысцкіх мэтах і шырока разрэкламавала яе яшчэ да пачатку. Расцяжкі з інфармацыяй аб сустрэчы, што мелася адбыцца, віселі над галоўным праспектам Менска. Рэпартаж аб чарговай «перамозе» галоўнага хакеіста краіны ўчора ўвечары паказалі ўсе афіцыйныя тэлеканалы.

Раней у латвійскім парламенце паведамілі, што ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт яны не маюць, хоць і ведаюць, што некаторыя дэпутаты сапраўды збіраюцца ў Менск.

Болей сказаў адзін з арганізатараў гэтага матчу з латвійскага боку, дэпутат Артурс Рубікс. Ён паведаміў, што ўсяго ў Менск гуляць у хакей з Лукашэнкам прыедзе 5 дэпутатаў і што ніякага дазволу ад кіраўніцтва Сейма ім на гэта не трэба: «Гэта спартыўная арганізацыя. Дэпутаты збіраюцца, гуляюць у вольны ад працы час, калі хочуць, з кім хочуць».

Артурс Рубікс ўяўляе апазіцыйную латвійскую партыю «Цэнтр згоды», якая мае сацыял-дэмакратычную накіраванасць і выступае за паляпшэнне адносін з Расеяй. Яго бацька Альфрэд Рубікс быў апошнім кіраўніком кампартыі Латвійскай ССР і выступаў супраць незалежнасці краіны, а ў 1995 годзе быў арыштаваны за спробу дзяржаўнага перавароту.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках