29 красавiка 2024, панядзелак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў панядзелак: туманы і начныя замаразкі

6
Надвор'е ў панядзелак: туманы і начныя замаразкі

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай прыроднай з'яве на панядзелак, 14 кастрычніка.

Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, ноччу і раніцай у многіх раёнах рэспублікі, Менскай вобласці, а таксама ў Менску чакаюцца туманы, з пагаршэннем бачнасці да 100-500 м, у паўночна-усходняй палове краіны - замаразкі да 0...-4° С.

У панядзелак на тэрыторыі краіны прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Месцамі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях чакаюцца невялікія дажджы. Вецер пераменных напрамкаў слабы.

Тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ноччу складзе 3...10° С, днём - ад 9 да 15 градусаў цяпла.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках