29 красавiка 2024, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Ялфімаў стаў канкурсантам «Голаса» (Відэа)

57

Яшчэ адзін беларус бярэ ўдзел у папулярным расейскім музычным конкурсе.

Выкананне Пятром Ялфімавым песні «Паляцелі скрозь вокны» спадабалася сябрам журы, таму гледачы «Першага канала» змогуць убачыць яго ў далейшых турах праекта.

Музыкант скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, спецыяльнасць - акадэмічныя спевы, ён з'яўляецца магістрам мастацтвазнаўства. Спяваў у многіх краінах свету сола і ў групе, браў удзел у розных міжнародных фестывалях і конкурсах, выступаў на «Еўрабачанні» ад Беларусі.

Пётр Ялфімаў складае тэксты і музыку для сябе і іншых выканаўцаў, іграе на фартэпіяна і гітары. Самай яркай падзеяй лічыць сваю перамогу на «Славянскім базары» у Віцебску ў 2004.

Нагадаем, у конкурсе ўжо бярэ ўдзел беларуска Патрыцыя Курганава.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках