6 траўня 2024, панядзелак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі
Каментары 2
+11 +
дачка партызана, 8:23, 14.10

Матчына мова

Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.
У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

Алесь Бачыла

Адказаць
+12 +
Ліцьвін, 8:53, 14.10

Яшчэ цікава , што дзеці , калі чуюць нашу мову , заўсёды веселяцца . Ды і шматлікім дарослым яна падымае настрой і супакойвае душу . Мы з Ліетувай , дзе таксама жыве пераважная колькасьць этнічных беларусаў , наперадзе ўсёй планеты па самагубствах , і я мяркую ,што не апошнюю ролю ў гэтым адыграла адсутнічанне роднай мовы на гэтых абшарах , бо лічу , што мова вельмі ўплывае на фон настрою чалавека . Любы псіхіятр вам скажа , што гукі , якія чалавек чуе не аднаразова , а кожную хвіліну свайго жыцця , вельмі ўплываюць на настрой , а адсюль і на псіхіку чалавека .

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны