6 траўня 2024, панядзелак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Галыгін праславіў Менск у кіно

7
Вадзім Галыгін праславіў Менск у кіно

Новая рамантычная камедыя «Вось гэта любоў!» выйшла на экраны.

Суаўтарам сцэнара выступіў даволі вядомы рэзідэнт Comedy Club Вадзім Галыгін. Завязка фільма адбываецца ў раёне Кутузаўскага праспекта ў Маскве, а трукавыя сцэны здымаліся на Менскай шашы, піша сайт «Одинцово.info.

«У савецкі час была такая стужка пад назвай «Дзяўчына без адрасу», - кажа Вадзім Галыгін, - Галоўны герой, якога іграў Мікалай Рыбнікаў, знаёміцца з сімпатычнай дзяўчынай, а потым шукае яе па ўсёй Маскве, паколькі не запісаў яе адрасу. «Вось гэта любоў!» з'яўляецца ў адносінах да гэтай камедыі фільмам - пярэкрутам: дзяўчына-масквічка шукае сваю любоў у Менску».

Былы рэзідэнт Comedy club - ураджэнец Беларусі, таму ў сваім новым тварэнні вырашыў праславіць сваю малую радзіму. Тым не менш, «дасталася» і Маскве - завязка фільма адбываецца ў раёне Кутузаўскага праспекта сталіцы, і Адзінцоўскаму раёну, дзе здымаліся трукавыя сцэны.

Да сапраўдных аварый на Менскай шашы дадаліся яшчэ і здымкі з трукамі каскадзёраў. Падчас здымак, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

«Праўда, пакуль здымалі сцэну з кабрыялетам, выпадкова пабілі машыну. Але, з іншага боку, каскадзёры на тое і патрэбныя, каб біць машыны», - распавёў Вадзім Галыгін пасля таго, як праца над першым яго фільмам была завершаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках