6 траўня 2024, панядзелак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўрал на «Чыжоўка-Арэне»

12

За тры тыдні да запланаванага адкрыцця комплексу працы тут ідуць у аўральным рэжыме.

У прымусовым парадку на стратэгічны аб'ект заганяюць студэнтаў, хакеістаў і работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак фінішу не відаць. Прылеглая тэрыторыя не ўпарадкаваная, няма пад'ездаў, знешняе афармленне не скончана, перадае «Радыё Свабода».

Яшчэ больш праблем з афармленнем унутраным. Будаўнікі не могуць прыступіць да заліўцы лёду, бо да гэтага часу ідзе мантаж маразільнага абсталявання, усталёўваюцца крэслы, даводзяцца да розуму тэхнічныя памяшканні.

Ці атрымаецца скончыць будаўніцтва «Чыжоўка- Арэны» да 7 лістапада ніхто з куратараў прагназаваць не бярэцца. На нядаўняй прэс-канферэнцыі старшыня Федэрацыі хакея Яўген Ворсін выказаў упэўненасць, што форс-мажора не будзе і комплекс урачыста здадуць у эксплуатацыю ў дзень «кастрычніцкай рэвалюцыі». Зрэшты, эксперты перакананыя, што калі лядовы палац і адкрыюць, то на наступны дзень доступ туды будзе спынены, так як працягнецца аўральная ліквідацыя недаробак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках