6 траўня 2024, панядзелак, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР тэстуе хімзброю на палітвязнях

29
КНДР тэстуе хімзброю на палітвязнях

У Паўночнай Карэі хімічную зброю тэстуюць на палітычных вязнях.

Такое сцвярджэнне ўтрымліваецца ў дакладзе Амерыкана-карэйскага інстытута Джона Хопкінса перадавых міжнародных даследаванняў, піша РБК са спасылкай на брытанскую газету The Telegraph.

Пра гэта паведамілі як самі арыштанты, так і былыя ахоўнікі. Адзін перабежчык, які стаў сведкам 22 доследаў, распавёў, як гэта адбываецца.

Зняволеных змяшчаюць у шкляныя камеры, пасля чаго запампоўваюць газ. Навукоўцы назіраюць за рэакцыямі вязняў зверху праз шкло. У газавай камеры загінулі бацькі, сын і дачка сведкі.

Былы паўночнакарэйскі вайсковец прызнаўся, што асабіста ўдзельнічаў у падобных эксперыментах. Доследы праводзіліся на востраве каля заходняга ўзбярэжжа Карэйскага паўвострава. Раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што паддоследнымі ў цэнтры выступілі дзеці-інваліды.

Назіральнікі адзначаюць, што пацвердзіць гэтую інфармацыю вельмі цяжка: ніякіх сведчанняў, за выключэннем паказанняў відавочцаў, не застаецца.

Паводле ацэнак экспертаў, КНДР можа вырабляць 4 тыс. 500 т атрутных рэчываў у год , але ў выпадку вайны аб'ёмы выраблянай хімзброі можна павялічыць да 12 тыс. т. У арсенале карэйскай арміі - хлор, зарын, фасген і іншыя рэчывы з сямейства гарчычнага газу.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках