6 траўня 2024, панядзелак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ўстанавіла рэкорд на марафоне ў Чыкага

2
Беларуска ўстанавіла рэкорд на марафоне ў Чыкага

Аляксандра Дуліба прыняла ўдзел у міжнародным лёгкаатлетычным марафоне ў Чыкага і ўстанавіла новы рэкорд Беларусі на звышдоўгай дыстанцыі.

27-гадовая бягуха пераадолела 42 км 195 м за 2 г. 23 хв. 44 сек., што стала новым нацыянальным дасягненнем. Ранейшы рэкорд таксама належаў ёй (2 г. 26 хв. 8 сек.) і быў устаноўлены ў пераможным для спартсменкі міжнародным марафоне ў Лос-Анджэлесе (ЗША) ў сакавіку бягучага года. Зараз у Чыкага Аляксандра Дуліба заняла 4-е месца сярод жанчын і агульнае 41-е, паведамляе БелТА.

Трыумфам кенійскіх бегуноў завяршыўся напярэдадні марафонскі забег у Чыкага. Яны заваявалі пяць з шасці ўзнагарод. У мужчын прадстаўнікі Кеніі занялі ўвесь п'едэстал. На вышэйшую яго прыступку ўзышоў Дэніс Кімета (2 г. 3 хв. 45 сек.), які ўстанавіў рэкорд трасы. Ён у гэтым годзе быў лепшым і на такійскім марафоне ў Японіі. Першае і другое месца ў жаночым пратаколе ў яго суайчынніц Рыты Джэпту (2 г. 19 хв. 57 сек.) і Джэмімы Джелагат (2 г. 20 хв. 48 сек). Трэцяй дыстанцыю завяршыла расеянка Марыя Канавалава (2 г. 22 хв. 46 сек.).

У чыкагскім марафоне выступілі больш за 45 тыс. бегуноў, якія прадстаўляюць больш за 100 краін свету.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках