6 траўня 2024, панядзелак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Сыход Асада - умова міру ў Сірыі

7
Джон Кэры: Сыход Асада - умова міру ў Сірыі

Правядзенне мірнай канферэнцыі па Сірыі немагчымае без стварэння ў краіне пераходнага ўрада.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША, перадае BBC. Джон Кэры ўдакладніў, што на яго думку, цяперашні прэзідэнт Сірыі Башар Асад павінен сысці з пасады.

«Нам здаецца, што прэзідэнт Асад страціў легітымнасць, неабходную для згуртавання людзей. Для ўстанаўлення міру ў краіне неабходны пераходны ўрад», - заявіў ён пасля сустрэчы з адмысловым пасланцам ААН у Сірыі Лахдарам Брахімі.

Разам з тым дзяржсакратар выказаў надзею, што дата мірных перамоваў у Жэневе будзе прызначаная як мага хутчэй.

Раней Сірыйскі нацыянальны савет - найбуйнейшая група ў сірыйскай апазіцыйнай кааліцыі - адмовіўся ад удзелу ў мірнай канферэнцыі з-за таго, што Башар Асад працягвае заставацца ва ўладзе.

ЗША і Расея прапануюць правесці мірную канферэнцыю ў Жэневе ў лістападзе.

Ахвярамі супрацьстаяння ў Сірыі, па дадзеных міжнародных арганізацый, сталі ўжо больш за 100 тысяч чалавек. Два мільёны жыхароў пакінулі краіну. Па дадзеных ЮНІСЭФ, 740 тысяч бежанцаў - гэта дзеці ва ўзросце да 11 гадоў. Не менш за 3,5 тысячы дзяцей пакінулі краіну без суправаджэння дарослых, і не менш за 7 тысяч дзяцей загінулі ў выніку ўзброенага канфлікту ў Сірыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках