6 траўня 2024, панядзелак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны менчук пратараніў аўтамабіль МНС

3
П'яны менчук пратараніў аўтамабіль МНС

У выніку ДТЗ, якое адбылося ў Менску, пацярпелі 4 аўтамабіля.

«На скрыжаванні вуліц Даўгабродскай і Кашавога спецаўтамабіль ратавальнікаў, які ехаў на экстраны выклік, трапіў у ДТЗ. Усяго ў дадзеным ДТЗ пацярпелі 4 аўтамабіля», - паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі.

Паводле яго слоў, «першапачаткова адбылося сутыкненне спецаўтатранспарта МНС з аўтамабілем маркі «Сітраен». Кіроўца легкавога аўтамабіля быў п'яны. У яго ў крыві было выяўлена 1,5 праміле алкаголю».

Па словах Дэмбоўскага, у выніку дадзенага сутыкнення з багажніка «Сітраена» выпалі запасное кола, іншыя мелкагабарытныя прадметы, якія пашкодзілі два легкавыя аўтамабілі - «Опель» і «Інфініці».

У цяперашні час на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, ідзе высвятленне прычын і абставінаў ДТЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках