29 красавiка 2024, панядзелак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое рабочых Мазырскага НПЗ абвясцілі галадоўку

14
Двое рабочых Мазырскага НПЗ абвясцілі галадоўку

Да галадоўкі прафзвязнага лідара Мазырскага НПЗ Юрыя Швеца далучыўся ягоны намеснік - Васіль Альхоўскі.

Альхоўскі наважыў падтрымаць акцыю пратэсту, нягледзячы на тое, што знаходзіцца цяпер на лістку непрацаздольнасці - у яго зламаная нага.

Як паведаміў БелаПАН Васіль Альхоўскі, да 18.00 - заканчэння працоўнага дня, яны будуць праводзіць галадоўку на працоўным месцы, а затым перамесцяцца ў аўтамабіль, прыпаркаваны ля завода. Адміністрацыя прадпрыемства, са словах Альхоўскага, з імі не звязвалася.

Нагадаем, трохдзённую галадоўку Юрый Швец наважыў распачаць пасля несправядлівага, з ягонага пункту гледжання, звальнення пяцёх актывістаў БНП, з якімі не прадоўжылі тэрміновыя працоўныя кантракты. Ён сцвярджае, што ціск на сябраў альтэрнатыўнага прафзвязу з боку адміністрацыі не спыняецца з 2008 года.

У адміністрацыі НПЗ заяўляюць аб законнасці звальненняў сябраў незалежнага прафзвязу. «Гэтыя дысцыплінарныя спагнанні абсалютна законныя, яны накладзеныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, нарматыўна-прававымі і ўнутранымі актамі», - заявіў намеснік гендырэктара Мазырскага НПЗ Генадзь Цецярук.

Паводле ягоных слоў, кіраўніцтву завода было паведамлена аб правядзенні галадоўкі. «Швец выставіў ультыматыўныя патрабаванні аб скасаванні дысцыплінарных спагнанняў, накладзеных на сябраў незалежнага прафзвязу. Ёсць іншыя формы апратэставання дзеянняў кіраўніцтва, можна было звярнуцца ў камісію працоўных спрэчках або суд», - адзначыў прадстаўнік заводскай адміністрацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках