6 траўня 2024, панядзелак, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады КНДР зноў патрапіліся на фоташопе

26

Інтэрнэт-карыстальнікі зноў злавілі паўночнакарэйскае кіраўніцтва на любові да фотамантажу.

У Сеціве з'явіўся малюнак, на якім паказаны лідар КНДР Кім Чэн Ын і ягоныя дарадцы ля дзіцячай лякарні ў Пхеньяне. Але нават неспрактыкаваны глядач можа адразу заўважыць, што выявы правадыра дзяржавы і ягонай «світы» былі накладзеныя на фонавую карцінку, паведамляюць «Вести».

Фота: http://kotaku.com

«Дапамажыце хто-небудзь паўночнакарэйскім уладам. У міністраў, адказных за прапаганду, праблемы з «фоташопам». Калі ласка, запішыце іх на адпаведныя заняткі. Ці, магчыма, Дэніс Родман можа дапамагчы?» - іранізуе аўтар артыкула, прысвечанага гэтаму фота, на сайце Kotaku. Амерыканскага баскетбаліста Родмана тут згадалі ў сувязі з тым, што спартовец не раз ездзіў у КНДР і, мяркуючы з усяго, пасябраваў з Кім Чэн Ынам. Прынамсі, сам Родман даволі цёпла пра яго адгукаўся.

Днямі на інтэрнэт-рэсурсе з'явілася нататка з фатаграфіяй, прысвечаная кампутарным відэагульням. Затым яе падхапілі замежныя СМІ.

На касцюмах Кім Чэн Ына і ягоных дарадцаў на здымку выразна бачныя цені, якія кажуць пра тое, што іх, хутчэй за ўсё, фатаграфавалі ў студыі з бліскавіцай. Журналісты Daily Mail адзначаюць, што нават калі фатаграфія і не была змантажаваная належным чынам з двух розных малюнкаў, яна ў кожным выпадку была апрацаваная ў графічным рэдактары. Пры больш дэталёвым вывучэнні спецыялісты ўбачылі вакол фігур высокапастаўленых чыноўнікаў нейкае вясёлкавае свячэнне: гэта адзін з фактараў, які сведчыць аб наяўнасці апрацоўкі.

Навошта лідару краіны, якая валодае ядзернай зброяй, было падрабляць фотаздымак замест таго, каб зняцца на фоне лякарні - не зразумела. Але гэта ўжо не першы такі выпадак. У сакавіку гэтага года Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР апублікавала здымак, нібыта зроблены падчас паўночнакарэйскіх марскіх вучэнняў. На ім захаваная высадка пяхотнікаў і некалькі караблёў. Карэйскае агенцтва паклапацілася пра тое, каб фотаздымак распаўсюдзілі буйныя СМІ ва ўсім свеце. Аднак пазней высветлілася, што гэта падробка.

А ў красавіку 2012 года паўночнакарэйскія СМІ распаўсюдзілі фота, на якім намаляваная найноўшая ракетная ўстаноўка падчас вайсковага параду ў Пхеньяне. Гэтую выяву заходнія журналісты таксама ўважылі за вельмі падобную да падробкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках