6 траўня 2024, панядзелак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вялікае княства Літоўскае» Арлова выйдзе па-ангельску і па-расейску

25
«Вялікае княства Літоўскае» Арлова выйдзе па-ангельску і па-расейску

Кніга «Вялікае княства Літоўскае» пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча перакладзеная на іншыя мовы.

Бліжэйшым часам яна будзе выдадзеная па-ангельску і па-расейску. Пра гэта Уладзімір Арлоў распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Беларусы гістарычна, культурна і ментальна - еўрапейскі народ. Нашае мінулае - пропуск у нашую еўрапейскую будучыню. Гэта галоўны матыў маіх апошніх кніг, прысвечаных беларускай гісторыі. Я думаю, што эфект ад іх ёсць, яны запатрабаваныя. «Краіна Беларусь» выходзіць чацвёртым накладам, а яе другая частка - «Вялікае княства Літоўскае» - трэцім. Таксама будуць выдадзеныя яе версіі на ангельскай і расейскай мовах. Спадзяюся, што неўзабаве яны будуць здадзеныя ў друк. Пераклад кнігі «Вялікае княства Літоўскае на ангельскую мову зрабіў прафесар Лонданскага ўніверсітэта Джым Дэнглі», - сказаў Уладзімір Арлоў.

Выдаўцы вядуць перамовы аб тым, каб расейскамоўны варыянт «Вялікага княства Літоўскага» прадаваўся не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі.

«Ёсць прапановы аб правядзенні прэзентацый кнігі ў Маскве і Пецярбургу. Думаю, што ў іх будуць браць удзел не толькі і не столькі мясцовыя беларусы», - адзначыў Уладзімір Арлоў.

«Вялікае княства Літоўскае» мае 400 старонак тэксту і амаль 2 тысячы ілюстрацый, частка з якіх была раней невядомая чытачам. Кніга пачынаецца перыядам суіснавання балтаў і славян на нашых землях, а заканчваецца сённяшнім днём.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках