30 красавiка 2024, aўторак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі распродаж

25
Вялікі распродаж

Улады разлічваюць атрымаць $4,5 млрд. ад прыватызацыі аб'ектаў дзяржуласнасці.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай пастанове ўрада і Нацбанка №895/15 ад 10 кастрычніка 2013 года, тэкст якой размешчаны на афіцыйным сайце Савета Міністраў.

Дакументам зацверджаны план сумесных дзеянняў урада і Нацбанка па развіцці эканомікі краіны. Шэраг мерапрыемстваў датычыцца кіравання дзяржмаёмасцю і прыватызацыі дзяржуласнасці. Так, у Беларусі будзе выпрацаваны сектаральны падыход да прыватызацыі дзяржмаёмасці, а прапановы пра яго продаж будуць сістэматызаваныя з улікам катэгорыі маёмасці, патэнцыйных груп інвестараў, тэрмінаў, механізмаў прыватызацыі і.г.д.

Згодна з планам, Дзяржкаммаёмасці атрымае права на рэалізацыю дзяржмаёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца па заяўным прынцыпе на падставе сфармаванага пераліку па рынкавым кошце і на продаж неканкурэнтаздольных, устойліва неплацежаздольных арганізацый як маёмасных комплексаў за адну базавую велічыню.

Нагадаем, 10 кастрычніка Дзяржаўны камітэт па маёмасці абвясціў пра распродаж найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Іх спіс апублікаваны на сайце ведамства.

На аўкцыёнах і па конкурсе плануецца прадаць акцыі больш за 80 прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве, і яшчэ некалькіх прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў. Рашэнне аб гэтым, як падкрэсліваецца ў паведамленні, прыняў Лукашэнка.

У пералік акцыянерных таварыстваў уваходзяць прадпрыемствы канцэрнаў «Белнафтахім», «Беллеспаперапрам», «Белдзяржхарчпрам», Мінбудархітэктуры, Мінпрама, Мінсельгасхарча, Мінтранса, Мінсувязі, Мінэнерга. Практычна ва ўсіх дзяржава гатовая прадаць увесь свой пакет. Найбуйнейшым прадпрыемствам, выстаўленым на продаж, з'яўляецца Мазырскі НПЗ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках