30 красавiка 2024, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ўзмоцніць кантроль за менскімі дварамі

8
ДАІ ўзмоцніць кантроль за менскімі дварамі

Менскія інспектары звяртаюць увагу на выкананне ПДР у дварах, дзе часта рэгіструюцца ДТЗ з пацярпелымі.

Кантроль у жылой зоне і на прылеглай тэрыторыі будзе ўзмоцнены. Прычым супрацоўнікі ДПС маюць намер правяраць, з якой хуткасцю рухаюцца аўтамабілі, піша onliner.by.

«Па Правілах дарожнага руху ў жылой зоне і на прылеглай тэрыторыі кіроўцам забараняецца рухацца з хуткасцю больш за 20 км/г, - нагадвае кіраўнік прэс-службы ДАІ горада Таццяна Харлінская. - Аднак некаторыя кіроўцы ігнаруюць правілы і рухаюцца хутчэй, чым дазволена».

Паводле статыстыкі, з пачатку гэтага года на дваровых тэрыторыях у Менску здарылася 31 уліковае ДТЗ, у выніку 3 чалавекі загінулі, 29 атрымалі траўмы.

«Выязджаючы з двара або паркуючыся, кіроўца павінен быць асабліва ўважлівы, бо ў любы момант можа з'явіцца пешаход, - звяртаюць увагу ў ДАІ. - Асаблівую ўвагу падчас рэйдаў інспектары ДАІ нададуць дваровым тэрыторыям, дзе ўжо здараліся ДТЗ з-за парушэння кіроўцамі хуткаснага рэжыму. Адначасова будуць выяўляцца парушэнні правілаў спынення і стаянкі. Прыпаркаваны не па правілах транспарт эвакуююць на штрафстаянкі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках