30 красавiка 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя назвала імя бірулёўскага забойцы

31
Паліцыя назвала імя бірулёўскага забойцы

Маскоўская паліцыя ўстанавіла асобу падазраванага ў забойстве Ягора Шчарбакова, якое адбылося ў Заходнім Бірулёва.

Як паведамляе РІА Новости са спасылкай на ГУ МУС па Маскве, па версіі паліцэйскіх, злачынства здзейсніў Архан Зейналаў Захіт Аглы, які з'яўляецца ўраджэнцам Азербайджана. Архан Зейналаў, адзначылі ў паліцыі, 1982 года нараджэння.

Пра яго затрыманне не паведамляецца. Таксама не ўдакладняецца, ці легальна ён знаходзіўся на тэрыторыі Расеі. Паміж РФ і Азербайджанам дзейнічае пагадненне аб бязвізавым уездзе, піша Lenta.ru.

Раней 15 кастрычніка пра тое, што асоба падазраванага ў забойстве ўстаноўленая паведаміла выданне Life News. Паводле яго дадзеных, на меркаванага злачынца атрымалася выйсці дзякуючы яго суседзям па кватэры, якія пазналі Зейналава на відэазапісы з камеры назірання. Фотаздымкі Архана Зейналава (без згадкі імя) апублікаваныя ў сацыяльных сетках. Там сцвярджаецца, што яму 26 гадоў. Гэтая інфармацыя супярэчыць дадзеным паліцэйскіх.

У сацыяльных сетках сцвярджаецца, што чалавек, які, як мяркуецца забіў Шчарбакова, працаваў у пункце па продажы шаўрмы. Увечары, 14 кастрычніка, «Інтэрфакс» са спасылкай на свае крыніцы таксама паведамляў, што падазраваны гатаваў шаўрму.

Ягор Шчарбакоў быў забіты ў ноч на 10 кастрычніка. Шчарбакоў вяртаўся з дзяўчынай дадому, калі невядомы мужчына стаў абражаць яго спадарожніцу. Паміж мужчынамі завязалася бойка, якая скончылася тым, што невядомы нанёс Шчарбакову некалькі ўдараў нажом. Дзяўчына распавяла паліцыянтам, што нападнік выглядаў як прыезджы з Каўказа або з Сярэдняй Азіі. За інфармацыю аб забойцы паліцыя прызначыла ўзнагароду ў мільён рублёў.

Забойства Ягора Шчарбакова прывяло да народнага сходу, які 13 кастрычніка завяршыўся пагромамі ў гандлёвым цэнтры «Біруза» і на гародніннай базе. Мясцовыя жыхары меркавалі, што забойца мог працаваць як раз на гэтай базе, паколькі, адзначалі яны, там працавала мноства нелегальных мігрантаў. Пасля пагромаў база, на якую жыхары скардзіліся шмат гадоў, была зачыненая. Ці працягне яна сваю працу, пакуль невядома.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках