30 красавiка 2024, aўторак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каменная кветка» на Талбухіна стане кітайскім рэстаранам

21

Каля рэстарана ўжо можна заўважыць кітайскіх рабочых.

Знакаміты ў мінулым рэстаран «Каменная кветка» на скрыжаванні вуліцы Кедышкі і бульвара Талбухіна ў Менску закінуты з канца 1990-х.

З нядаўніх часоў мінакі пачалі заўважаць прыкметы рамонту будынка. Пашпарта аб'екта на плоце няма, але ўнутры ідуць будаўнічыя працы, піша onliner.by.

Пад'ехаўшы да «Каменнай кветкі», журналісты заўважылі кітайскіх рабочых у спецвопратцы з абрэвіятурай BUCC. Гэтая кампанія цяпер будуе гатэль «Пекін» у парку 40-годдзя Кастрычніка і буйны жылы комплекс у мікрараёне Лябяжы.

Камандаваў брыгадай добра апрануты кітаец сярэдніх гадоў. На ламанай рускай ён распавёў, што «Каменную кветку» перарабляюць у рэстаран кітайскай кухні «Панда», а ён, Ван Цынго, будзе яго дырэктарам. У пацверджанне сваіх словаў суразмоўца даў нам сваю візітоўку.

«Каменная кветка» адкрылася ў 1970 годзе і адразу стала адной з самых папулярных устаноў Менска, якая працавала нават па начах. Першапачаткова сцены будынка былі шклянымі.

З часам па акружнасці будынка ўзвялі суцэльную сцяну з маленькімі вокнамі ў верхняй частцы. На працягу больш 10 гадоў аб'ект некалькі разоў мяняў уласнікаў, прадпрымаліся спробы яго рэканструяваць. Як пісалі СМІ, адзін з уладальнікаў збіраўся адкрыць тут казіно, але ідэю не падтрымалі гарадскія ўлады. Ці апынецца цяперашняя спроба рэканструкцыі удалай - пакажа час.

«Каменная кветка» на Талбухіна стане кітайскім рэстаранам. Фота: onliner.by
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках