30 красавiка 2024, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: па Менску вазілі робата-манекена

12

На вуліцах сталіцы зноў з'явіўся незвычайны аўтамабіль.

На яго даху ўсталяванае крэсла з дзяўчынай. Часам яна падымала руку, нібы вітаючы кіроўцаў. Зараз незвычайны Ford Scorpio зноў заўважылі ў горадзе, на вуліцы Прытыцкага. Вынаходнік робата, а менавіта так просіць называць свой манекен Аляксандр Казлоў, раней распавёў onliner.by, навошта яму гэта трэба.

Фотофакт: по Минску возили робота-манекена

Манекен - копія рэальнага чалавека. Маску здымалі з твару нявесткі Аляксандра Казлова. «Ёсць адмысловы састаў, які накладваюць на скуру, чалавек праз трубку дыхае, а потым усё рысы ўзнаўляюцца са шклопластыка. Каб перадаць прапорцыі цела, запрасілі скульптара», - распавёў ён.

Крэсла, якое служыць хутчэй амартызатарам, усталявана на лісце фанеры, надзейна прымацаваным да багажніка. Вынаходнік лічыць усю задуму чымсьці накшталт віруснай рэкламы. Фактычна ён прапануе выкарыстоўваць робата для рэкламы аўтахауса.

«Гэта безадмоўны работнік 24 гадзіны ў суткі, які, седзячы на даху аўтамабіля або за рулём, будзе рэкламаваць тавар. Звярніце ўвагу, у Тані поза такая, нібы яна знаходзіцца за рулём. Акрамя таго, у робата ўмантаваныя дынамікі і датчык руху, які рэагуе на набліжэнне чалавека. Таня можа дэкламаваць усё што заўгодна. Напрыклад, падышоў чалавек да аўтамабіля, а яна: «Mercedes - лепшая машына ў свеце», - паведаміў у інтэрв'ю вынаходнік.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках