30 красавiка 2024, aўторак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы затрымалі жыхарку Гродна, якая «фаніла» радыяцыяй

1
На мяжы затрымалі жыхарку Гродна, якая «фаніла» радыяцыяй

Перавышэнне радыяцыйнага фону ў 200 разоў зафіксавалі гродзенскія памежнікі днём 14 кастрычніка ў пункце пропуску «Брузгі».

Афармленне на ўезд з Польшчы ў Беларусь у гэты час праходзілі пасажыры рэйсавага аўтобуса «Беласток - Гродна». Група радыяцыйнай хімічнай бяспекі Гродзенскай пагг з дапамогай дазіметра - радыёметра выявіла крыніцу такога значнага перавышэння. Ёй апынулася 51-гадовая жыхарка абласнога цэнтра, паведамілі сайту charter97.org у Дзяржпамежкамітэце.

Жанчына прад'явіла дакументы, якія пацвярджалі, што яна праходзіць курс лячэння анкалагічнага захворвання ў клініцы Германіі. У яе арганізм уведзены медыцынскі ізатоп, які і «дае» фон у 40 мкЗв/г пры норме ў 0,2.

Грамадзянка выведзеная з аўтобуса ў бяспечную зону, пазней была прапушчана ў Беларусь.

З падобнымі фактамі памежнікі ўжо сутыкаліся. Так, у траўні літоўска-беларускую мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка» перасякаў грамадзянін Літвы. Нават на паўмятровай адлегласці ўзровень выпраменьвання мужчыны склаў 65 мкЗв/г.

Жыхар Вільні таксама прад'явіў дакументы, аднак згодна з патрабаваннямі бяспекі, зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі, крыніца такога магутнага радыяцыйнага выпраменьвання не можа быць прапушчаная ў нашу краіну праз дзяржаўную мяжу. Мужчыне прыйшлося вярнуцца ў Літву.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках