30 красавiка 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскага алкаголіка-таксіста падазраюць у забойстве ў Бірулёва

8

Паліцыя падазрае ў забойстве масквіча са сталічнага раёна Заходняе Бірулёва ўраджэнца Азербайджана Архана Зейналава.

Афіцыйны прадстаўнік СК Расеі Уладзімір Маркін паабяцаў, што меркаваны злачынец будзе затрыманы на працягу некалькіх гадзін, перадае РІА «Новости».

Першапачаткова паведамлялася, што падазраваны ў забойстве масквіча ўжо знаходзіцца ў вышуку за забойства ў Азербайджане, аднак пазней у МУС Азербайджана абверглі гэтую інфармацыю.

«Тыя ініцыятыўныя мерапрыемствы, якія мы праводзім сумесна з урадам Масквы ў жылым сектары, сведчаць аб тым, што гэты кірунак трэба нарошчваць і адпрацаваць увесь жылы сектар, каб там не пражывалі асобы, якія знаходзяцца ў вышуку за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў. Там таксама цяпер будзем узбуджаць крымінальныя справы па артыкуле «арганізацыя незаконнай міграцыі», - заявіў ён.

Паліцыя звярнулася да грамадзян і назвала імя магчымага забойцы ў Бірулёва.

Партал LifeNews паведамляе, што ён здымаў пакой у Барысаўскім праездзе ў суседнім раёне.

«Мы ўбачылі відэа і фота ў інтэрнэце і жартам спыталі Архана, ці не ён гэта. Ён пасмяяўся разам з намі і пайшоў у пакой. Доўга там калупаўся. Потым выйшаў і сказаў, што яму трэба з'ехаць на пару дзён за таварам. Сабраў рэчы і падняўся да сваіх сваякоў на шосты паверх, пакінуў там рэчы», - распавёў гаспадар кватэры. Пасля сыходу часовага жыхара ён знайшоў відэа лепшай якасці і апазнаў мужчыну дакладна.

Сябар гаспадара кватэры Рустам Мамедаў, які, па яго прызнанні, часам выпіваў разам з Зейналавым, распавёў, што той жыве ў Маскве ўжо 10 гадоў. Паводле яго слоў, у стане ап'янення азербайджанец бываў неадэкватны, мог агрэсіўна сябе паводзіць. На думку Мамедава, зарэзаць чалавека ён мог менавіта будучы п'яным.

Між тым, у маскоўскай паліцыі адзначылі, што ў дачыненні да ўдзельнікаў пагромаў у Бірулёва распачатыя дзве крымінальныя справы.

«На сённяшні дзень распачатыя дзве крымінальныя справы па артыкуле 213, два ўдзельнікі затрыманыя, ставіцца пытанне аб іх арышце. У дачыненні да астатніх удзельнікаў аналізуем усе відэакадры, іншыя доказы. Створана вялікая следча-аператыўная група, больш за 40 следчых органаў унутраных спраў, сёння будуць працягвацца затрыманні іншых удзельнікаў», - паведаміў начальнік ГУМВД па Маскве.

Забойства Ягора Шчарбакова ў нядзелю прывяло да масавых беспарадкаў у маскоўскім раёне Заходняе Бірулёва на поўдні Масквы. Ён быў зарэзаны ўвечары 10 кастрычніка на вачах у сваёй дзяўчыны, а на распаўсюджаных кадрах з камеры назірання відаць, што забойца быў неславянскай знешнасці. Жыхары Бірулёва выйшлі на вуліцу з патрабаваннем знайсці забойцу, таксама яны выступалі за закрыццё мясцовай гародніннай базы, дзе, на іх думку, працуе шмат нелегальных мігрантаў, і ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі. «Народны сход» скончыўся масавымі беспарадкамі, падчас якіх былі затрыманыя амаль 400 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках