30 красавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускніка прымусілі ездзіць на працу на ровары 60 кіламетраў

52
Выпускніка прымусілі ездзіць на працу на ровары 60 кіламетраў

Гаспадарка, у якой па размеркаванні працуе малады спецыяліст, не ў стане арганізаваць працоўны транспарт.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Я скончыў Палескі дзяржаўны аграрны каледж і мяне адправілі па размеркаванні ў гарадскі пасёлак Акцябрскі. На працы ў якасці транспарту мне выдзелілі ровар, так як транспарту, каб завозіць спецыялістаў на працу, у гаспадаркі няма. Мне трэба праязджаць на ровары каля 60 кіламетраў за дзень у любы час года нават зімой.

Супрацоўнікі ДПС мяне штрафуюць за язду на ровары ў галалёд і язду ў цёмны час сутак без катафотаў. Але гаспадарцы на гэта напляваць - яна не можа ні прывесці ровар у парадак, ні арганізаваць транспарт. Больш за тое, грошы на штрафы вылічваюць з маёй заработнай платы, а не з бюджэту арганізацыі», - сказаў ён.

Малады чалавек працуе заатэхнікам-селекцынерам у ААТ «Акцябрскі-агра».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках