30 красавiка 2024, aўторак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі АМАП разагнаў антымусульманскі «народны сход»

22

Супрацоўнікі маскоўскай паліцыі разагналі сход пад назвай «Наш адказ Курбан-Байраму».

Затрыманыя сотні чалавек, многія пасля пачатку АМАПам разгону разбегліся па дварах, разбіваючы на шляху аўто, кідаючы петарды і выкрыкваючы, піша NEWSru.com.

У аднаго з затрыманых пры сабе быў кастэт. У аднаго з маладзёнаў каля станцыі метро «Пражская» канфіскавалі траўматычную зброю, паведамляе РИА «Новости».

Дакладная колькасць затрыманых не ўдакладняецца, але гаворка ідзе аб некалькіх дзесятках чалавек. «Амаль усе затрыманыя непаўналетнія, а значыць з АУС іх будуць забіраць устрывожаныя таты і мамы», - адзначае Snob.ru.

На месцы збору нацыяналістаў да пачатку разгону паліцэйскія правяралі дакументы, таксама цікавіліся мэтай знаходжання ля з метро, імкнучыся не дапускаць вялікага натоўпу народа.

Неўзабаве пасля 19 гадзін АМАП распачаў разгон прысутных - тыя адразу кінуліся бегчы. «А гэта ўражвае. Глухія двары, узрывы петардаў, роў нацыстаў. Б'юць самаходы. Вось проста цяпер памялі Жыгулі», - перадае атмасферу падзей рэпарцёр Snob.ru.

Фотаздымкі разбітага аўтамабіля Жыгулі, а таксама затрымання брытагаловых мужчын у спартыўных штанах з белымі палоскамі па баках публікуе «Рыдус». Спасылаючыся на відавочцаў, выданне паведамляе, што да 19:33 затрыманыя запоўнілі тры з паловай аўтазакі.

Прыкладна без чвэрці дзевяць да «Пражскай» прыехаў прэфект ЮАО Георгій Смалееўскі, які ўчора выходзіў да прысутных на народны сход у Бірулёва. Ён паведаміў прысутным, што сярод затрыманых няма жыхароў гэтага раёна, адзначыўшы, што «сталічная паліцыя трымае сітуацыю пад кантролем».

А 21:20 журналісты «Коммерсанта» паведамілі, што, паводле звестак паліцыі, амаль 300 чалавек затрыманыя падчас акцыі нацыяналістаў ля метро «Пражская», сярод іх 30% - непаўналетнія.

Фота: Reuters

Непасрэдна перад акцыяй былі закрытыя станцыі, якія знаходзяцца побач са станцыяй метро «Пражская», гандлёвыя цэнтры - «Пражскі град» і «Пражскі пасаж». Нагадаем, што падчас папярэдняга «народнага сходу» быў разгромлены гандлёвы комплекс «Біруза», размешчаны ў Бірулёва. Ён аднавіў працу толькі сёння раніцай, праз два дні пасля беспарадкаў.

Паліцыя правяла рэйды не толькі на «Пражскай», але таксама і ва ўсіх месцах канцэнтрацыі мігрантаў, дзе магчымыя масавыя беспарадкі. Да іх належаць буйныя рынкі, гандлёвыя комплексы, базы і лакальныя месцы пражывання замежных рабочых. У прыватнасці, вартавыя парадку ўжо наляцелі на рынак «Садавод » на 14 кіламетры МКАД, будаўнічы рынак «Кашырскі двор», Дзмітраўскі аптовы рынак, а таксама базу гародніны ў Атрадным.

Так, у раёне Атраднае ўжо затрымалі 113 выхадцаў з Сярэдняй Азіі. У дачыненні да 34 з іх ужо склалі пратаколы аб парушэнні правілаў уезду або знаходжання ў Расеі.

Акцыя нацыяналістаў «Наш адказ Курбан-Байраму» павінна была пачацца а 19:00 паводле маскоўскага часу, пасля гэтага ўдзельнікі збіраліся зладзіць шэсце ў раёне Бірулёва Заходняе. Заклікі да сходу былі апублікаваныя ў інтэрнэце ад асобы арганізатараў так званага «Дня расейскага гневу», які прайшоў у красавіку 2013 года ў некалькіх гарадах Расеі. Ініцыятары гэтай сустрэчы заяўляюць, што яна павінна прайсці стыхійна, без ведама якіх-небудзь лідараў.

Сёння мусульмане адзначаюць Свята ахвярапрынашэння (Курбан-байрам). Яно прысвечанае драматычнаму эпізоду, апісанаму яшчэ ў Старым Запавеце, - ахвярапрынашэнне Абрагама (у ісламскай традыцыі - Ібрахіма). Асноўныя мерапрыемствы ў Маскве прайшлі раніцай у Маскоўскай саборнай мячэці (станцыя метро «Праспект Міру»), а таксама каля Маскоўскай гістарычнай мячэці, размешчанай на Вялікай Татарскай вуліцы, дом 28. У ранішняй малітве прынялі ўдзел больш за 100 тысяч вернікаў.

Яна з'яўляецца працягам «народнага сходу» з патрабаваннем арыштаваць забойцу 25-гадовага Ягора Шчарбакова, які прайшоў 13 кастрычніка ў Бірулёва. Сход перарос у беспарадкі, паводле вынікаў якіх былі затрыманыя дзесяткі чалавек. У сутычках АМАПу і ўдзельнікаў беспарадкаў пацярпелі 23 чалавекі, восем з іх былі шпіталізаваныя.

Некалькі гадзін таму паліцыя паведаміла аб затрыманні Архан Зейналова, які падазраецца ў забойстве маладзёна 10 кастрычніка. Яго ўдалося затрымаць на тэрыторыі горада Каломна Маскоўскай вобласці. У затрыманні Зейналова бралі ўдзел байцы спецпадраздзялення СОБР.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках