30 красавiка 2024, aўторак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры тоны віна разлілося на трасе пад Баранавічамі

18
Тры тоны віна разлілося на трасе пад Баранавічамі

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў ноч з 13 на 14 кастрычніка паблізу вёскі Новы Свет Баранавіцкага раёна.

Паводле папярэдніх звестак ДАІ, грамадзянін Польшчы ці то заснуў за стырном, ці то заглядзеўся падчас руху, і яго фура рэзнулася ў спадарожны грузавік ГАЗ, які перавозіў блізу трох тон пладова-ягаднага віна. Ад удару ГАЗ выехаў на сустрэчную паласу і перакуліўся, перагарадзіўшы абедзве паласы руху. Акрамя алкаголю на праезную частку вылілася блізу 200 літраў паліва, піша Intex-press.

Каб прадухіліць узгаранне, супрацоўнікам ДАІ давялося выклікаць выратавальнікаў, якія са шлангамі змывалі з праезнай часткі бензін і рэшткі сапсаванага тавару.

Ніводзін з кіроўцаў у аварыі сур'ёзна не пацярпеў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках