28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ургант - пра прэтэнзіі Лукашэнкі на Куршавель і Ватыкан (Відэа)

97

Калініградскай вобласцю апетыты беларускага дыктатара могуць не абмежавацца.

Тэмай шоў «Вячэрні Ургант» на расейскім «Первом канале» стала апошняя прэс-канферэнцыя Лукашэнкі.

«Лукашэнка на гэтых выходных падарыў нам некалькі навін. Па-першае, зліцця двух прадпрыемстваў МАЗа і КАМАЗа не будзе. Па крайняй меры, Лукашэнка не згодны. Гэта азначае, што КАМАМАЗа не будзе», - пажартаваў Іван Ургант.

«Цяпер гендырэктару КАМАЗа лепш не ехаць у Беларусь», - дадаў сувядучы праграмы Аляксандр Алейнікаў.

Іван Ургант не абышоў увагай і скандальныя выказванні беларускага кіраўніка аб Калінінградзе.

«А, па-другое, мала таго, што Лукашэнка не хоча супрацоўнічаць з Расеяй, ён прэтэндуе на яе тэрыторыю. Паколькі ён прапанаваў – не запатрабаваў, што ўжо добра, а прапанаваў - забраць у Расеі Калінінград. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі расейскім СМІ, якая называлася «Суседняя акупацыя - 2013». І вось прамая цытата: «Я кажу часта: аддайце нам Калінінградскую вобласць. Мы кожны гектар, кожную сотку зямлі там узарэм і зробім з яе квітнеючы край», - прывёў Ургант словы Лукашэнкі.

Аляксандр Алейнікаў адзначыў, што гэта «вельмі выгадная прапанова».

«На гэтым тыдні ён зрабіў не толькі нам прапанову. Ён зрабіў прапанову кіраўніцтву Амерыкі ўзяць раён Лос-Анжэлеса і, ты здзівішся, наладзіць там кінавытворчасць», - сказаў Алейнікаў.

«Ёсць яшчэ адзін план. Францыя. Ёсць такое месца - Куршавель, яно знаходзіцца наверсе, у гарах, і Аляксандр Рыгоравіч прапануе аддаць гэта месца Беларусі, усё зраўняць там, усё вынесці і зрабіць гарналыжны курорт. І, можа быць, пацягнуцца туды людзі. Таксама ёсць план забраць Мюнхен у Германіі і аўтамабільны завод там пабудаваць. І ёсць ужо назва: БМВ - Беларускі машынабудаўнічы верф. Але самы галоўны інавацыйны праект Лукашэнкі - забраць у Папы Ватыкан», - адзначыў Ургант.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках