5 траўня 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад «Менск-Арэны» да метро пусцяць электрычку

18
Ад «Менск-Арэны» да метро пусцяць электрычку

Транспартнікі спрабуюць справіцца з людскім гармідарам пасля масавых мерапрыемстваў у культурна-спартыўным комплексе.

Пра гэта паведамляе сайт Менскага аддзялення БЧ.

«Для забеспячэння вывазу гледачоў 19, 22, 24 кастрычніка 2013 года з МКСК «Менск-Арэна» (прыпыначны пункт «Масюкоўшчына») прызначаецца электрацягнік паведамленнем «Масюкоўшчына» - «Менск-Паўночны». Стаянка электрацягніка па прыпыначным пункце «Масюкоўшчына» (1 платформа, 3 шлях) - з 22.00 да 22.20, прыбыццё на прыпыначны пункт «Менск-Паўночны» (станцыя метро «Маладзёжная») - у 22.24. Кошт праезду 700 руб. Квіткі можна набыць за 10 сутак да адпраўлення электрацягніка ў чыгуначных касах на ўсіх станцыях і прыпыначных пунктах у межах горада Менска і яго ваколіц».

Увядзенне новай электрычкі выклікана складанасцямі, якія ўзнікаюць падчас масавых мерапрыемстваў на «Менск-Арэне». У першую чаргу, яна павінна забяспечыць праезд для іх гледачоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках