5 траўня 2024, Нядзеля, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Грабоўскі: «Дзякуй «Таронта», што мяне выгналі»

5
Міхаіл Грабоўскі: «Дзякуй «Таронта», што мяне выгналі»

Форвард «Вашынгтона» Міхаіл Грабоўскі распавёў аб адаптацыі ў новай камандзе пасля таго, як «Таронта» выкупіў яго кантракт.

Пра гэта піша goals.by.

«Перыяд адаптацыі ў «Вашынгтоне» быццам бы прайшоў, адчуваю сябе як дома. Мне падабаецца атакуючы стыль каманды, да таго ж яна заўсёды змагаецца за Кубак Стэнлі.

Давер трэнераў, безумоўна, важны, але мая справа - працаваць і пацвярджаць, што я магу гуляць на сваім узроўні, і дапамагаць камандзе выйграваць.

Не хочацца ўспамінаць гісторыю растання з «Таронта». Што было, тое было, дзякуй ім, што мяне выгналі. Я паспрабую згуляць лепш і змагацца за Кубак Стэнлі менавіта тут, а не ў «Таронта».

Ціск прэсы тут такі ж, калі шчыра. Але тут усё-такі не Таронта, таму нармальна.

У большасці мая справа - выконваць тыя ж функцыі, што і гулец, які быў да мяне. Усё проста - я ведаю, што трэба рабіць і імкнуся гэта выконваць.

Чым адрозніваецца «Вашынгтон» ад «Таронта»? Тым, што каманда будзе змагацца за самыя высокія месцы», - цытуе Грабоўскага афіцыйны сайт НХЛ.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках