19 траўня 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераход Грабоўскага можа стаць найбуйнейшай угодай сезону ў НХЛ

9
Пераход Грабоўскага можа стаць найбуйнейшай угодай сезону ў НХЛ

Адмова «Таронта» ад супрацоўніцтва з беларускім форвардам выклікала за акіянам не меншы рэзананс, чым на радзіме.

Пра гэта піша аўтарытэтны канадскі аналітык Джэймс Міртл у выданні Globe and Mail. Вытрымкі з артыкула падае «Прессбол».

Міхаіл Грабоўскі так і не дапасаваўся да гульнявой мадэлі «Таронта». У асаблівасці пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Рэндзі Карлайл. «Ліфс» выкупілі кантракт Грабоўскага за 14 мільёнаў даляраў з гакам, каб развітацца з гульцом, які стаў неверагодна супярэчлівай фігурай у камандзе. Галоўным чынам праз недастатковую для нападніка прадукцыйнасць.

Прынятая пастанова вызваляе ў ведамасці заробкаў клуба 5,5 мільёнаў даляраў, што нядрэнна ў пару падпісання вольных агентаў. Але ў цэнтры нападу ў «Таронта» засталася дзірка, залатаць якую за меншыя грошы атрымаецца наўрад ці.

Такі ход кіраўніцтва быў крыху дзіўны, хоць бы таму, што ўсяго некалькі дзён таму падчас драфту генеральны мэнэджэр Дэйв Ноніс казаў аб вяртанні Грабоўскага ў «Таронта» і аб даванні яму большай колькасці гульнявога часу, усім сваім выглядам выказваючы надзею на пераўтварэнне форварда ў новым сезоне.

Аднак для тых, хто пільна сачыў за кар'ерай беларуса ў складаны для яго 2013 год, палова якога прайшла марна праз траўмы і супярэчнасці, навіна была крыху меншая за шакавальную. Стасункі паміж камандай і ключавым форвардам рэдка псаваліся настолькі хутка.

Грабоўскага цяжка было назваць бескарысным у часы папярэдняга трэнера «Ліфс» Рона Уілсана: ён забіў 47 галоў у 139 гульнях і стаў улюбёнцам мясцовых заўзятараў. Аднак пасля таго як «Таронта» апусцілася на дно турнірнай табліцы пасля ўпэўненага старту ў сезоне-2011/12 - усяго за 18 матчаў да канца рэгулярнага першынства - Уілсан быў звольнены.

Праз чатыры дні, праз усяго адзін матч пад кіраўніцтвам Карлайл, клуб прапанаваў Грабоўскаму падоўжыць супрацоўніцтва на пяць гадоў. Кошт пытання – 27,5 мільёнаў даляраў. Аднак з належнага беларус паспеў адгуляць толькі адзін год.

У пару падпісання кантракту, пасля месяцаў напружаных перамоў, кіраўніцтва «Таронта» неахвотна расшчодрыліся на ніштаватую суму. На пастанову паўплывала акрутнае становішча каманды з прычыны адсутнасці альтэрнатывы ў цэнтры нападу і жорсткая пазіцыя агента Грабоўскага, які дыктаваў умовы. Галаўны офіс «Ліфс» неўзабаве пашкадаваў аб гэтым кантракце, асабліва - калі расквітнеў як гулец НХЛ Назем Кадры.

З самага пачатку было зразумела і тое, што Грабоўскі не пасаваў Карлайлу, які выкарыстоўваў беларуса ў зусім іншым ключы, чым ягоны папярэднік - у большасці выпадкаў адпраўляючы яго на ўкідванні ва ўласнай зоне, або на адзінаборствы з гульцамі лініі атакі спаборніка.

Калі ў мінулых двух сезонах беларус быў на 12-м месцы паводле прадукцыйнасці ва ўсёй лізе, то цяпер ён выконваў функцыі, якія вельмі нагадваюць тыя, што выконваюць такія цэнтрфорварды, як Бойд Гордан, Майк Фішэр, Брэндон Сатэр або Максім Тальбо. Усе яны найперш адпрацоўваюць у абароне.

Не выглядала, што Грабоўскаму падабалася яго новае амплуа, аднак публічна ён ні на што не наракаў, нават калі выступаў са страўнікава-кішачнай інфекцыяй, што ў значнай ступені паўплывала на стан ягонага здароўя.

Камбінаваны эфект ад новай ролі на лёдзе і хваробы зрабілі сваю справу, і паказчыкі Грабоўскага ў нападзе ўпалі да 16 балаў у 48 гульнях. Такое рэзкае падзенне выніковасці ў гульца, які так шанаваўся Уілсанам за аб'ём працы, спарадзіла супярэчнасці ў трэнерскім штабе, якому, відаць, стасункі з Грабоўскім даваліся цяжэй, чым папярэдніку.

Гэтая супярэчнасць паміж функцыямі, заробкам і неэфектыўнасцю нарастала ўвесь сезон, а канфлікт, што наспяваў паміж трэнерам і самым высокааплатным форвардам «Ліфс», так і не быў вычарпаны.

Як паведамлялася раней, Грабоўскі быў раз'юшаны выкупам кантракту, які адбыўся напярэдадні ягонага вяселля. У інтэрв'ю тэлеканалу TSN у той жа чацвер ён абвінаваціў Карлайл у сваіх нізкіх бамбардзірскіх паказчыках і назваў яго ідыётам. Адзіны публічны каментар з боку «Таронта» - падрыхтаваная заява Ноніса: «Гэтая пастанова не была простай, асабліва з улікам укладу гульца ў вынікі каманды. Развітанне з Грабоўскім палегчыць наш заробкавы спіс і дазволіць рухацца наперад».

Калі Карлайл толькі прыйшоў у «Таронта», было шмат дыскусій пра тое, якім чынам ён адаптуе каманду, што супраціўлялася, да смелага і просталінейнага стылю гульні. У выніку пацярпеў ад гэтага Грабоўскі, нягледзячы нават на тое, што неўзабаве «Мэйпл Ліфс» падняліся ў турнірнай табліцы.

Беларускага хакеіста тым часам не павінны занадта турбаваць думкі пра будучыню, бо ён пасуе і «Дэтройту», і «Нэшвілу», і «Вашынгтону», дзе яму прапанавалі больш сціплы заробак, але і больш часу на вастрыі атакі, чым пры Карлайл .

Цалкам магчыма, пераход Грабоўскага стане адной з найбуйнейшых угод гэтага лета.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках