5 траўня 2024, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка здзіўлены патрабаваннем выконваць канвенцыю Эспо

14
Сямашка здзіўлены патрабаваннем выконваць канвенцыю Эспо

Прэтэнзіі Літвы па будаўніцтве АЭС у Беларусі здзівілі першага віцэ-прэм'ера.

Пра гэта Уладзімір Сямашка заявіў, выступаючы на Беларускім энергетычным і экалагічным кангрэсе ў сераду ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што беларускі бок не парушаў патрабаванні канвенцыі Эспо ў частцы бяспекі АЭС для сумежных краін і здзіўлены прэтэнзіямі Літвы. Ён падкрэсліў, што Менск выконвае ўсе патрабаванні МАГАТЭ.

«У нас ёсць спрэчкі з Літвой па канвенцыі Эспо. Ім здаецца, што мы яе парушаем, так як збіраемся будаваць станцыю занадта блізка да іх мяжы. Але мы ні на ёту не парушылі канвенцыю Эспо», - заявіў Сямашка.

Ён паведаміў, што Беларусь распрацавала і прадставіла на абмеркаванне грамадскасці справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (справаздача аб АУНА) і неаднаразова правяла слуханні па гэтых дакументах з літоўскім бокам. «Нават у парушэнне канвенцыі Эспо двойчы разглядалі з Літвой гэтую справаздачу, выязджалі ў Літву, запрашалі да нас літоўскую грамадскасць. У ходзе апошніх слуханняў у Астраўцы яны задалі 17 пытанняў, і не было ніводнай заявы, каб атрыманыя адказы кагосьці не задавальнялі», - падкрэсліў Сямашка.

Паводле яго слоў, Беларусь у чарговы раз выказала сваю пазіцыю па праблеме АЭС літоўскаму ўраду і, у прыватнасці, прэм'ер-міністру Літвы. «Мы ўжо зрабілі масла масляным і не ведаем, што яшчэ тут можна сказаць», - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь у поўным аб'ёме выконвае ўсе патрабаванні МАГАТЭ і мае станоўчыя водгукі ад шматлікіх экспертных місій гэтай арганізацыі, якія працавалі ў краіне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках