5 траўня 2024, Нядзеля, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Борисовские новости» зноў выкінулі з падпісных каталогаў

2
«Борисовские новости» зноў выкінулі з падпісных каталогаў

Выданне, якое было выключана з падпіскі на працягу 8 гадоў і вяртанулася ў каталогі летам гэтага года, пратрымалася ў іх менш за 5 месяцаў.

16 кастрычніка галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас атрымаў ліст за подпісам першага намесніка генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алены Скрыпчык, паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Яна піша, што «БН» павінны былі даслаць заяўку на ўключэнне ў каталог да 30 жніўня, пра што менскі філіял «Белпошты» нібыта інфармаваў у спецыяльных лістах усе рэгіянальныя рэдакцыі.

Анатоль Букас кажа, што ніякіх лістоў не атрымліваў і таму сам накіраваў заяўку ў верасні. «Я размаўляў з людзьмі, якія займаюцца ўключэннем выданняў у каталог, і яны запэўнівалі, што гэта не занадта позна», - адзначыў рэдактар.

Букас перакананы, што выключэнне яго выдання з каталогаў стала вынікам мэтанакіраваных дзеянняў мясцовых уладаў. «Нам усё роўна пастаянна штучна тармазілі распаўсюджванне, - кажа ён. - Сэнсу абскарджваць гэтыя дзеянні я не бачу, так як у нашай краіне паўсюль выконваюць толькі капрызы чыноўнікаў».

Нагадаем, што з 1 чэрвеня 2013 года на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў з'явілася магчымасць падпісацца у аддзяленнях «Белпошты» Менскай вобласці.

Разам з тым, газета пастаянна сутыкалася з перашкодамі. «У ліпені 3 тыдні газета не распаўсюджваліся з-за таго, што ў Барысаве нібыта быў збой у базе дадзеных па падпісчыках, - рассказл Букас. - Таксама здымалі нашы рэкламныя аб'явы ў паштовых адделеннях з-за таго, што яны былі фармату А3 замест А4 - маўляў, трэба даплаціць. Я быў гатовы даплаціць за кожны экземпляр, але марна дамагаўся выстаўлення мне рахунку - ведамствы ківалі адно на іншае. І нават новыя плакаты фармату А4 усё роўна ў паштовым аддзяленні каля райвыканкама знялі».

«Борисовские новости» - грамадска-палітычны штотыднёвік, які цяпер выходзіць тыражом 6000 экземпляраў. У 1998-1999 г.г. газета мела тыраж 19 тысяч. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўнае прадпрыемства - манапаліст «Белпошта» выключыла з падпіснога каталога на 2006 год 16 незалежных выданняў. 19 газет страцілі магчымасць прадавацца ў кіёсках «Саюздруку». Пазовы рэдакцый і чытачоў газет суды адмовіліся разглядаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках