5 траўня 2024, Нядзеля, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка рэфінансавання ў кастрычніку мяняцца не будзе

3
Стаўка рэфінансавання ў кастрычніку мяняцца не будзе

Нацыянальны банк Беларусі ў кастрычніку захавае стаўку рэфінансавання на ўзроўні 23,5% гадавых.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

«На чарговым пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, якое адбылося 15 кастрычніка прынятае рашэнне захаваць стаўку рэфінансавання на ўзроўні 23,5% гадавых і ў гэтым месяцы», - сказалі ў Нацбанку.

«Далейшая дынаміка стаўкі рэфінансавання будзе вызначацца зыходзячы з сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы», - падкрэслілі ў Нацыянальным банку.

Апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання 10 чэрвеня - на 1,5 адсоткавага пункта да 23,5%. Першы раз у 2013 годзе стаўка рэфінансавання была зніжана 13 сакавіка - з 30% да 28,5% гадавых (да гэтага стаўка не змянялася на працягу паўгода). Наступнае зніжэнне адбылося 17 красавіка - таксама на 1,5 адсоткавага пункта да 27% гадавых, а затым 15 траўня - на 2 адсоткавых пункта да 25% гадавых.

У цэлым за 2013 год стаўку рэфінансавання планавалася знізіць да 13-15% гадавых.

18 верасня старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова паведаміла, што знізіць стаўку рэфінансавання ў 2013 годзе да запланаваных 13-15% наўрад ці ўдасца.

«З высокай доляй верагоднасці можна казаць, што Нацыянальнаму банку прыйдзецца падтрымліваць больш высокі ўзровень стаўкі рэфінансавання, чым гэта планавалася ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год», - адзначыла кіраўнік Нацбанка, закранаючы прагноз на канец года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках