27 красавiка 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Адмоўнае сальда гандлю паскарае дэвальвацыю

10
Станіслаў Багданкевіч: Адмоўнае сальда гандлю паскарае дэвальвацыю

Сумарны мінус знешняга гандлю і сферы паслуг негатыўна адаб'ецца на валютным курсе.

Пра гэта заявіў экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, каментуючы сайту charter97.org рост адмоўнага знешняга гандлю таварамі на 651,6 млн. даляраў за адзін месяц.

«Такая розніца адбылася з-за таго, што ўпаў экспарт. Гэта звязана з «Беларуськаліем», з тым, што на расейскім рынку ўзмацнілася канкурэнцыя па пазіцыях машынабудавання і іншых таварах. Сюды трэба дадаць праблемы ў эканоміцы Беларусі і Расеі», - адзначыў эканаміст.

Эксперт падкрэсліў, што лічба ў мінус 2,8 мільярда даляраў дрэнная, але канчатковы вынік будзе залежаць ад паказчыка сферы паслуг, а яна яшчэ не падлічаная.

«Відаць, дэфіцыт будзе і ў цэлым. Але ён будзе менш, таму што звычайна па паслугах сітуацыя значна лепш, чым па знешнім гандлі. Таварная частка складаецца са сферай паслуг. Таму да 1 верасня ў цэлым у нас не было адмоўнага сальда знешняга гандлю, хоць за апошні месяц ужо быў мінус у 120-130 мільёнаў. Але з пачатку года велічыня была ўсё яшчэ станоўчай. Калі яна будзе адмоўнай ў цэлым, уключаючы сферу паслуг, то гэта, безумоўна, негатыўна адаб'ецца на валютным курсе. Я маю на ўвазе, што паказчык паўзучай дэвальвацыі будзе пагаршацца. Гэта ўжо адбываецца, так як даляр дасягнуў 9100 рублёў, але будзе 9200, 9300», - сказаў на заканчэнне Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, за студзень-жнівень 2013 года сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус 2 млрд. 838,1 млн. даляраў. За студзень-ліпень гэты паказчык складаў мінус 2 млрд. 186,5 млн. даляраў. Такім чынам, за адзін месяц адмоўнае сальда вырасла на 651,6 млн. даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках