5 траўня 2024, Нядзеля, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Чэлябінскам знайшлі аскепак метэарыта вагой паўтоны

12
Пад Чэлябінскам знайшлі аскепак метэарыта вагой паўтоны

У Чэлябінскай вобласці Расеі з дна возера Чэбаркуль узнялі самы буйны аскепак метэарыта, які ўпаў у лютым 2013 года.

Аперацыя ўздыму аскепкаў праводзілася 16 кастрычніка, паведамляе «Інтэрфакс».

Вага аскабалка склала блізу 570 кілаграмаў - дакладныя звесткі атрымаць не здолелі, бо пад цяжарам аскалёпка зламалася вага. Аскепак пры гэтым быў пашкоджаны падчас уздыму з дна возера: ад яго застаўся адзін буйны кавалак дыяметрам блізу 80 сантымэтраў і некалькі дробных. «Паводле першаснага агляду і характэрных для каменных метэарытаў прыкмет можна сказаць, што гэты аскепак з'яўляецца фрагмэнтам метэарыта «Чэлябінск», - пракамэнтаваў знаходку дацэнт кафедры Чэлябінскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Замоздра. На прыналежнасць да нябеснага цела, дадаў ён, паказвала характэрнае аплаўленне, іржа ды вялікая колькасць увагнутасцяў, піша Lenta.ru.

Агулам падчас пошукавых работ, акрамя найбуйнейшага аскабалка, на дне возера выявілі чатыры фрагмэнты метэарыта вагой ад 940 грамаў да 4,74 кілаграма. Знойдзеныя ўзоры перадалі для даследавання прысутным на месцы правядзення аперацыі навукоўцам, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Метэарыт, які належыць да вугальных хандрытаў, увайшоў у зямную атмасфэру над Чэлябінскам 15 лютага 2013 года. Першапачаткова яго маса складала блізу 10 тысяч тон, а дыямэтар - 17 мэтраў. Выбух і разбурэнне метэарыта адбыліся на вышыні ў некалькі дзясяткаў кіламэтраў. Ударная хваля ад выбуху выбіла шыбы ў некалькіх тысячах дамоў у Чэлябінску і бліжэйшых населеных пунктах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках