3 траўня 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ зоймецца пешаходамі

36
ДАІ зоймецца пешаходамі

Сталічная ДАІ з 21 па 30 кастрычніка правядзе спецыяльную аперацыю «Пешаход».

Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ нададуць раёнам, дзе адзначаецца рост колькасці дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) з удзелам пешаходаў.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, асноўныя прычыны ДТЗ - парушэнне правілаў пераходу праезнай часткі, а таксама невыкарыстанне пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.

Пры выкарыстанні флікераў адлегласць, з якой кіроўца можа ўбачыць пешахода, значна павялічваецца - з 25-40 да 130-140 м. Калі кіроўца ўключыў далёкае святло, то флікеры дапамогуць убачыць чалавека ўжо прыкладна за 400 м.

Нагадаем, за 9 месяцаў бягучага года ў сталіцы па віне пешаходаў здарыліся 89 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 12 чалавек і 79 атрымалі раненні. Прычым вінаватыя ў 38 ДТЗ нецвярозыя пешаходы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках