3 траўня 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук зняў кліп пра любоў да Магілёва (Відэа)

33
Менчук зняў кліп пра любоў да Магілёва (Відэа)

Кліп на песню «Мой горад» - гэта міні-экскурсія па Магілёве.

Музыкант Леха Зарыфмаваны проста гуляе па вуліцах і распавядае аб сваіх любімых месцах у горадзе, піша сайт gorad.by.

Рэпер выклаў новы кліп у інтэрнэт і, не чакаючы рэакцыі магілёўцаў, ужо ўзяўся за напісанне цэлага альбома.

Зараз кліп на youtube.com паглядзела каля 800 чалавек. Меркаванні падзяліліся, хтосьці называе трэк «шлакам», хтосьці захоплена просіць яшчэ, няўжо «троляць»?

- У гэту песню я ўклаў усю сваю любоў да Магілёва, - кажа рэпер. - І лічу, што Магілёў - культурная сталіца, таму што тут жывуць добрыя і спагадлівыя людзі. Спадзяюся, што кліп спадабаецца магілёўцам, можа кагосьці натхніць.

Песню «Мой горад» рэпер пачаў пісаць больш за год таму. А калі даведаўся, што Магілёў стаў «Культурнай сталіцай» Беларусі і СНД, вырашыў прысвяціць новы трэк гэтай падзеі.

- Я люблю гэты горад, хоць я і нарадзіўся ў Менску, - кажа Леха Зарыфмаваны. - Многія лічаць, што любіць свой горад гэта нямодна, імкнуцца пераехаць у больш буйныя гарады, іншыя краіны. Я хацеў паказаць, што Магілёў - гэта выдатны горад для жыцця і творчасці.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках