29 красавiка 2024, панядзелак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упраўленне справамі Лукашэнкі «канфіскавала» ўласнасць Менска

16
Упраўленне справамі Лукашэнкі «канфіскавала» ўласнасць Менска

З камунальнай уласнасці Менска ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь бязвыплатна перададзеныя два офісных памяшканні.

Распараджацца нерухомасцю будзе гандлёвы дом «Усходні» Упраўлення справамі Лукашэнкі, піша БелаПАН.

Пра гэта паведамляецца ў пастанове ўрада № 910 ад 15 кастрычніка, якую апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. У дакуменце паказваецца неабходнасць прыняць «бязвыплатна да 31 снежня 2013 г. з камунальнай уласнасці г. Менска ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь маёмасць згодна з дадаткам і замацаваць яе на праве гаспадарчага вядзення за сэрвісна-гандлёвым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Гандлёвы дом «Усходні» Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Гаворка ідзе аб двух «ізаляваных памяшканнях» якія знаходзяцца па адрасах вул. Уручская, д. 7 і вул. Карбышава, д. 1, кв. 3. Агульны ацэначны кошт былой сталічнай нерухомасці на 1 жніўня складаў звыш 600 мільёнаў рублёў.

Асноўнай дзейнасцю гандлёвага дома «Усходні» з'яўляецца рэалізацыя тавараў і маёмасці, накiраванай у даход дзяржавы праз рознічную сетку крам, гэта значыць так званага канфіскату. Акрамя гэтага гандлёвы дом аказвае паслугі па захоўванні і складзіраванні тавараў, арганізацыі перавозак грузаў, арэндзе складскіх, падвальных і офісных памяшканняў. Таксама «Усходні» мае ліцэнзіі на дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі і гандаль алкагольнымі і тытунёвымі вырабамі.

Прадпрыемства заснавана Упраўленнем справамі Лукашэнкі і знаходзіцца ў падпарадкаванні Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках