3 траўня 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Зімовае дызпаліва ўжо паступае на АЗС

20
«Белнафтахім»: Зімовае дызпаліва ўжо паступае на АЗС

З 15 кастрычніка два беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пачалі выпрацоўку зімовага дызпаліва.

З гэтага ж дня стартавала яго адпраўка на нафтабазы і АЗС, паведамілі карэспандэнту onliner.by у канцэрне «Белнафтахім». Уладальнікам дызельных аўтамабіляў на запраўках трэба звяртаць увагу на налепку у форме сняжынкі на палівараздатачных калонках.

- Як толькі будзе вычарпанае летняе дызпаліва са сховішчаў на запраўках, паступіць зімовае, - удакладнілі ў канцэрне. - Кошт пры гэтым застаецца ранейшы.

Там таксама нагадалі, што летняе дызпаліва можа эксплуатавацца пры мінус 5-7 градусах Цэльсія. Зімовае ж (гэта гатунак F) мае гранічную тэмпературу фільтравальнасці не вышэй за мінус 20 градусаў. Праз такі паказчык вызначаюць, у які момант дызпаліва перастае паступаць праз фільтр у рухавік. Як тлумачаць спецыялісты, пры паніжэнні тэмпературы фізічна-хімічныя ўласцівасці дызпаліва пачынаюць мяняцца. Яно становіцца больш глейкім, каламутным. Гэта азначае, што пачалася крышталізацыя парафінаў, якія ўваходзяць у склад ДП.

- «Арктыка» будзе вырабляцца ў лістападзе пад заяўкі АЗС, - дадалі ў «Белнафтахіме». - Для гэтага паліва гранічная тэмпература фільтрацыі складае мінус 32 градусы.

На некаторых запраўках «Беларуснафты» «Арктыка» ёсць і цяпер. Аднак у канцэрне сцвярджаюць, што ў гэтым сезоне гэты від паліва на нашых нафтаперапрацоўчых заводах не вырабляўся. «Гэта, напэўна, старыя запасы», - выказалі здагадку ў канцэрне. Некалькі званкоў на АЗС (яны ў асноўным размяшчаюцца ў райцэнтрах) пацвердзілі гэтую здагадку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках