3 траўня 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз канцэрт «Ляпісаў» у Вільню пусцілі дадатковыя цягнікі

36
Праз канцэрт «Ляпісаў» у Вільню пусцілі дадатковыя цягнікі

Але і на іх усе квіткі ўжо раскупленыя.

30 лістапада гурт «Ляпіс Трубяцкі» дасць у Вільні канцэрт. Вакол куплі квіткоў з самага пачатку падняўся ажыятаж: усе білеты, якія прадаваліся ў Беларусі, скончыліся амаль за два месяцы да даты канцэрта. Дарэчы, для беларусаў, якія куплялі квіткі на «Ляпісаў», літоўскае пасольства бясплатна рабіла візы.

Днямі пачалі прадаваць чыгуначныя квіткі на выходныя перад канцэртам: у сераду ў продаж паступілі квіткі на пяць цягнікоў 29 лістапада, а ў чацвер - на чатыры цягнікі перад канцэртам 30 лістапада. Але ўсе месцы ў вагонах разляцеліся даслоўна ў лічаныя хвіліны.

Карэспандэнтка «Комсомольской правды» таксама спрабавала набыць квіток на гэты цягнік. Пакінуўшы бронь на сайце Беларускай чыгункі яшчэ ўначы, а 8.05 раніцы (чытай: праз 5 хвілін пасля пачатку продажу білетаў) яна атрымала паведамленне аб тым, што вольных месцаў, на жаль, няма. Як атрымалася, што квіткі разляцеліся даслоўна ў лічаныя хвіліны, у Беларускай чыгунцы не каментуюць.

А пазней стала вядома, што ў гэтыя дні пусцяць дадатковыя цягнікі. Напрыклад, 30 лістапада ў сетцы раскладу Менск-Вільня значацца не чатыры, а восем цягнікоў! Вось толькі і на іх квіткоў ужо няма...

Дарэчы, даехаць да Вільні можна таксама на аўтобусах. З квіткамі на іх таксама сітуацыя дзіўная. На асноўныя рэйсы квіткі купіць яшчэ нельга: продажы пачынаюцца за 30 дзён да даты ад'езду. А вось на дадатковыя рэйсы некаторыя шчасліўчыкі ўжо купілі квіткі. На аўтавакзале кажуць, што для гэтага трэба запісацца ў журнале, пазваніўшы або прыехаўшы туды. Журнал знаходзіцца ў касе Цэнтральнага аўтавакзала. Праўда, карэспандэнту ў чацвер вечарам сказалі, што запіс часова спынены, і парэкамендавалі прыехаць на наступны дзень.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках