28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны Лукашэнка патрапіў у комікс да дня народзінаў Пуціна

22
П'яны Лукашэнка патрапіў у комікс да дня народзінаў Пуціна

Арыгінальны падарунак падрыхтавалі да дня народзінаў прэзідэнта Расеі.

Ім стануць коміксы з некаторымі палітыкамі ў якасці галоўных дзеючых асоб. Іх чарнавікі патрапілі ў рэдакцыю «Новой газеты». Коміксы да дня народзінаў расейскага прэзідэнта, які адзначаецца 7 кастрычніка, падрыхтавалі пракрамлёўскія моладзевыя арганізацыі.

Адзін з выканаўцаў праекта - удзельнік штогадовага форуму «Селігер», 27-гадовы піяршчык Сяргей Каленік - вядомы тым, што ў 2011 годзе прэзентаваў іранічныя коміксы з удзелам супергероя ў белым кімано - Уладзіміра Пуціна і яго памочніка ў мядзведжым касцюме - Дзмітрыя Мядзведзева (яны змагаліся з тэрарыстамі і «цёмнымі сіламі»).

На жаль, саміх чарнавікоў выданне не публікуе, аднак з апісання становіцца зразумела, што іх аўтары не змаглі абысці ўвагай і беларускага кіраўніка, які паказаны ў даволі непрывабным выглядзе. Сюжэт коміксаў просты. Дзеянне разгортваецца ў футурыстычным мегаполісе, якім стала Масква. Расейскія палітыкі ў вобразе герояў фантастычных серыялаў рыхтуюцца да свята. У гэты час на іх нападаюць тэрарысты, але галоўны герой, вельмі падобны на Уладзіміра Пуціна перамагае іх і ахвяруе сабой, каб выратаваць планету.

Апошняе дзеянне апавядання ў малюнках адбываецца ў вялікім пакоі, абстаўленым, як у дэтэктыўных сцэнах. За сталом п'юць гарбату Дзмітрый Мядзведзеў, патрыярх Кірыл, баксёр Мікалай Валуеў, прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў і іншыя дзеючыя асобы расейскай палітыкі. У кутку залы сядзяць «п'яныя ўшчэнт Лукашэнка і Сабянін». Пуцін, які ўваходзіць у пакой, застае ўсіх знянацку. На пытанне кіраўніка Міністэрства абароны Сяргея Шайгу «Уладзімір Уладзіміравіч, вы жывы?» ён адказвае: «А што, хтосьці тут забыўся, што я няўразлівы?»

«Новая газета» паведамляе, што праект коміксаў ухвалены экс-прэс-сакратаром руху «Нашы» Крысцінай Патупчык, якую лічаць галоўным спецыялістам Крамля па інтэрнэт-праектах і медыя, і чакае ўзгаднення ў адміністрацыі расейскага прэзідэнта.

Фота з архіву

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках