28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: PayPal не хоча з намі супрацоўнічаць

33
Нацбанк: PayPal не хоча з намі супрацоўнічаць

Беларусь гатовая да ўкаранення PayPal, але яны не хочуць пачынаць дыялог з-за «нейкіх палітычных момантаў», сцвярджае намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.

«Праблема заключаецца ў тым, што мы з нашага боку цалкам гатовыя да супрацоўніцтва і ўкаранення сістэмы PayPal на беларускім рынку фінансавых паслуг. Але яны - па розных суб'ектыўных прычынах - не хочуць пачынаць гэты дыялог. Я не схільны думаць, што віной таму нейкія палітычныя моманты, так як мы вельмі паспяхова ўзаемадзейнічаем і з Visa, і з MasterCard, і з American Express, выходзім на супрацоўніцтва з Diners Club. Толькі PayPal займае ў гэтым пытанні не зусім зразумелую для нас пазіцыю», - распавёў у інтэрв'ю «Вечернему Бресту» Сяргей Дубкоў.

«Пры гэтым у Расеі з 17 верасня PayPal запрацаваў у поўным аб'ёме. Мы разлічваем пагутарыць на эканамічным форуме, які адкрываецца хутка ў Расеі, з кіраўнікамі расейскага філіяла PayPal і, спадзяюся, зможам прыйсці да нейкага пагаднення, у выніку якога ў нас атрымаецца канструктыўнае партнёрства», - заявіў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках